Темы

У Мышкавіцкай СШ урачыста адзначылі Дзень беларускага пісьменства

У Мышкавіцкай СШ урачыста адзначылі Дзень беларускага пісьменства

Любіце кнігу…
…бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы. Так казаў пра кнігі беларускі першадрукар Францыск Скарына.
Традыцыйна, у першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускайга пісьменства. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Потым сталіцамі свята станавіліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў. У 2021 годзе афіцыйныя мерапрыемствы прымала Копыль.

Вучні Мышкавіцкай СШ таксама не абышлі ўвагай гэтае свята. Аб гэтым расказала настаўнік беларускай мовы і літаратуры установы адукацыі Наталля Баршчова.
Суботнім ранкам, 4 верасня, навучэнцы V і IX класаў сабраліся ў школе і разам з настаўнікам беларускай мовы Н.У.Баршчовай прынялі ўдзел у гістарычнай гульні “Вандроўка па родным краі”.
Вучні сярэдніх класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі зазірнулі ў гісторыю беларускага пісьменства і кнігадруку.
Навучэнцы IX “А” класа разам з выкладчыкам беларускай мовы пазнаёмілі прысутных з жыццём і дзейнасцю славутых асветнікаў Беларусі. Рабяты падзяліліся на каманды, да сябе запрасілі і настаўнікаў. Гульня прайшла крэатыўна і пазнавальна. Навучэнцам цікава было адказваць на пытанні, перакладваць словы на беларускую мову, адгадваць рэбусы, складаць беларускія прымаўкі. Сярод удзельнікаў былі і пераможцы. Гэта каманда “Валошкі” начале з Г.М.Абросімавай.
Актыўнымі былі ўдзельнікі каманд “Люстэрка” і “Рамонкі”.
Пры размове навучэнцы школы выказалі жаданне даведацца яшчэ больш пра культурную спадчыну Беларусі. І гэта радуе! Ёсць стымул, а значыць – патрэбна імкнуцца да большага!

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость