Темы

У першую суботу лютага сваіх выпускнікоў сустракала СШ №1 Кіраўска

У першую суботу лютага сваіх выпускнікоў сустракала СШ №1 Кіраўска

“Зноў у школу” – пад такім дэвізам сустракала ў першую суботу лютага сваіх выпускнікоў сярэдняя школа №1 г.Кіраўска. Яна запрасіла іх акунуцца ў свет успамінаў, дзе былі ўрокі і перапынкі, радасці і памылкі, поспехі і першае каханне, а таксама вера ў будучыню і мары, мары, мары.

Па словах намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №1 Любоў Маркевіч, у школу збіраліся тыя, хто адзначаў і “круглую” дату з моманту выпуску, і тыя, якія проста захацелі трапіць у дзяцінства,  пабыць школьнікамі, сустрэць сваіх аднакласнікаў незалежна ад года выпуску.

Былыя вучні пачалі прыходзіць у свой “другі дом” задоўга да пачатку святочнага мерапрыемства.  Яны з задавальненнем прайшлі па кабінетах і калідорах, наведалі свае класы, пагаварылі з класнымі кіраўнікамі. Ураджанні ў кагосьці выклікалі радасць, у кагосьці – слёзы. Галоўнае – не было раўнадушша. Бо школа для многіх стала стартавай пляцоўкай у сур’ёзнае самастойнае жыццё.

Шчаслівыя вочы, гордыя погляды класных кіраўнікоў, цёплыя ўспаміны, школьныя фотаздымкі – усё “здарылася” ў гэты вечар і пакінула ўспаміны да наступнай сустрэчы.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость