У школьнікаў Кіраўшчыны заўтра пачынаецца новы навучальны год
Ужо заўтра залівістыя школьныя званкі абвесцяць для вучняў, іх настаўнікаў і бацькоў пачатак новага навучальнага года. Дзяўчынкі ў прыгожых сукенках з бантамі, хлопчыкі
ў строгіх касцюмах сустрэнуцца пасля летніх канікул, будуць дзяліцца ўражаннямі.
Сёлета за школьныя парты ва ўтульных адрамантаваных класах устаноў адукацыі раёна сядуць 1920 школьнікаў. З іх 218 першакласнікаў упершыню пераступяць парог школ, дзе з дапамогай і пры падтрымцы настаўнікаў яны пойдуць доўгай, але цікавай дарогай ведаў. Для іх усё будзе ўпершыню: першы званок, першы падручнік, першы партфель і першы букет першай настаўніцы… А для 85 адзінаццацікласнікаў гэтая дарога падыходзіць да свайго завяршэння – для іх настае апошні навучальны год, за які яны павінны вызначыцца з далейшым жыццёвым шляхам.
У гэты дзень, бадай, усе дарогі вядуць да школы. Для многіх гэта яшчэ адзін крок у будучае. І няхай ён будзе ўдалым і шчаслівым. У добры шлях!
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».