Темы

У СШ №2 імя К.П.Арлоўскага прайшоў агляд строю і песні

У СШ №2 імя К.П.Арлоўскага прайшоў агляд строю і песні

На базе СШ №2 імя К.П.Арлоўскага прайшоў традыцыйны агляд строю і песні з удзелам 9 каманд з ліку вучняў 5-11 класаў, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны.
Пачалося патрыятычнае мерапрыемства з Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і ўзняцця Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, гэтае права было прадастаўлена пераможцам леташняга агляду строю і песні, прадстаўнікам каманды “Пазітыў” 9 “А” класа.

Пераможца агляду строю і песні каманда «Пазітыў» з 9 «А» класа СШ №2 імя К.П.Арлоўскага разам з ганаровымі гасцямі: начальнікам адасобленай групы Кіраўскага раёна Бабруйскага аб’яднанага ваеннага камісарыята Андрэем Гайдукевічам, былым воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам працы Мікалаем Пад’ялоўскім, намеснікам начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Юрыем Каранкевічам, старшым інспектарам РАНС Аляксандрам Жураўскім.

Удзел у мерапрыемстве ў якасці кампетэнтнага журы прынялі начальнік адасобленай групы Кіраўскага раёна Бабруйскага аб’яднанага ваеннага камісарыята Андрэй Гайдукевіч, былы воін-інтэрнацыяналіст, ветэран працы Мікалай Пад’ялоўскі, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Юрый Каранкевіч, старшы інспектар РАНС Аляксандр Жураўскі.
З прывітальнымі словамі да настаўнікаў і вучняў звярнуўся Андрэй Гайдукевіч. Ён заклікаў рабят праяўляць актыўную грамадзянскую пазіцыю, сябра­ваць са спортам, а юнакам — не баяцца службы ў арміі, каб з гонарам несці званне абаронцы Айчыны.
Ганаровы госць мерапрыемства Мікалай Пад’ялоўскі, звяртаючыся да рабят, адзначыў, што толькі прайшоўшы вайсковую службу, ён адчуў, што такое сапраўднае мужчынскае сяброўства і ўзаемавыручка. Па яго словах, армія робіць з юнака мужчыну і дае шанц у поўным сэнсе зразумець, што для чалавека значаць паняцці Радзіма, сям’я, родныя мясціны. Ён пажадаў рабятам у будучым стаць сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі Беларусі, любіць і шанаваць сваю малую радзіму.
Кожны клас адрозніваўся асаблівай формай адзення, выпраўкай, і ўсе мелі агульнае жаданне — перамагчы. Камандзіры здавалі рапарт старшыні журы Андрэю Гайдукевічу і дэманстравалі падрыхтаванасць сваіх каманд.

Каманды дэманстрава­лі выступленне па страя­вой падрыхтоўцы, якое ацэньвалася па наступных паказчыках: дысцыпліна строю, знешні выгляд, выкананне перастраенняў і паваротаў, страявы крок, выкананне страявой песні, а таксама зладжаныя дзеянні камандзіраў. Менавіта на іх ляжала вялікая адказнасць: і за сябе асабіста, і за ўсю каманду. Падтрымлівалі і перажывалі за рабят іх аднакласнікі, а таксама настаўнікі фізкультуры і класныя кіраўнікі: гэта была ацэнка і іх працы — некалькі тыдняў трэніровак, развучванне песень, дакладнае выкананне каманд.
Варта адзначыць, што з кожным годам конкурс становіцца ўсё больш відовішчным, а выступленне каманд — зладжаным і дакладным.
Пакуль журы вызначала леп­шых, увазе слухачоў былі прадстаўлены музычныя нумары.
Вызначыць лепшых журы было даволі няпроста: рабяты падрыхтава­ліся да агляду адказна, а колькасць набраных балаў у некаторых была амаль аднолькавая. У выніку ўпартай барацьбы 1-е месца заваявала каманда “Пазітыў” (9 “А” клас), прычым, што асабліва ўразіла, — у саставе каманды — толькі дзяўчынкі і гэта не першая іх перамога ў падобным конкурсе. На 2-ім месцы — “Дазор”
(5 “Б” клас), 3-ім — “Танкісты” (6 “А” клас). Лепшым каман­дзірам быў прызнаны Данііл Васілеўскі з 5 “Б” класа, у падначаленні якога на аглядзе строю і песні былі толькі дзяўчынкі. Аднак іх дэбют у дадзеным мерапрыемстве аказаўся ўдалым: першае выступленне — і адразу 2-е месца.
Усе пераможцы атрымалі дыпломы адпаведных ступеней і салодкія прызы.
Заахвочвальнымі прызамі былі адзначаны каманды 5, 7
і 8 класаў.

Праведзенае мерапрыемства ў чарговы раз пацвердзіла, што патрыятычнае выхаванне школьнікаў дапамагае згуртоўваць класныя калектывы, фарміруе ў рабят адказнасць за свае ўчынкі, вучыць праяўляць актыўнасць у жыцці школы.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

 

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость