Темы

У Жыліцкім сельгаскаледжы прайшлі мерапрыемствы да 80-годдзя Магілёўскай вобласці

У Жыліцкім сельгаскаледжы прайшлі мерапрыемствы да 80-годдзя Магілёўскай вобласці

Жил-вол-1

Жил-вол-2

Жил-вол-3

Жил-вол-5

Жил-вол-4

Жил-вол-8

Жил-вол-6

Жил-вол-7

Ва ўстановах адукацыі раёна праведзены і працягваюць наладжвацца  разнастайныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 80-годдзя ўтварэння Магілёўскай вобласці. Не стаў выключэннем і Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж.

Ва ўсіх навучальных групах прайшлі куратарскія і інфармацыйныя гадзіны, на якіх была агучана інфармацыя аб гісторыі стварэння Магілёўскай вобласці, развіцці рэгіёна, яго здабытках і дасягненнях.

Да юбілейнай даты члены пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” каледжа, а таксама валанцёры атрада “Міласэрнасць” добраўпарадкавалі воінскія пахаванні.

80-годдзю Прыдняпроўскага краю была прысвечана таксама таварысцкая валейбольная сустрэча паміж камандай выкладчыкаў установы адукацыі і іх падапечнымі — зборнай навучэнцаў 3-4-х курсаў. Барацьба выдалася ўпартай. Першая партыя была за малодшымі валейбалістамі. Але ў другой педагогі, паступова перахапіўшы ініцыятыву, давялі адрэзак гульні да лагічнай канцоўкі на сваю карысць.

У вырашальнай партыі вопыт зноў узяў верх. Канчатковы лік — 2:1 на карысць выкладчыкаў. Каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі адміністрацыі сельгаскаледжа.

 

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость