Темы

Святлана Шчэрбіч: «Увагу – грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі». Прадстаўляем дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу ад Кіраўскага раёна

Святлана Шчэрбіч: «Увагу – грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі». Прадстаўляем дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу ад Кіраўскага раёна

Дырэктару Мышкавіцкай СШ, дэпутату Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў
і Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Святлане Шчэрбіч у ліку іншых даверана прадстаўляць наш раён на VI Усебеларускім народным сходзе. Што значыць для яе гэтая падзея? З якімі думкамі, пачуццямі
і спадзяваннямі збіраецца Святлана Васільеўна на народны форум? На што, на яе погляд, варта звярнуць увагу яго дэлегатам? Каб атрымаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні, мы завіталі да Святланы Шчэрбіч.

Наша сустрэча адбылася на яе рабочым месцы – у кабінеце дырэктара школы. Працоўныя абавязкі кіраўніка установы адукацыі яна сумяшчае з выкладаннем рускай мовы і літаратуры.
Калі размова разгортваецца, разумееш, што Святлана Васільеўна – не толькі прыемная знешне, але і мае багаты ўнутраны свет: і як педагог, і як калега па рабоце, і як грамадскі дзеяч, і як захавальніца хатняга ачага.
Падчас гутаркі аб прадстаячым Усебеларускім народным сходзе Святлана Шчэрбіч адзначыла: “Удзел у народным форуме асабіста для мяне – хвалюючая, важная і адказная падзея, бо ўсе разам мы бу­дзем вызначаць далейшы шлях развіцця нашай дзяржавы з улікам думак і меркаванняў яе жыхароў.
Лічу, што ўвагу трэба звяр­нуць на ўдасканальванне работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення: праз сустрэчы са знакамітымі землякамі, працаўнікамі, якія вылучыліся высокімі прафесійнымі дасягненнямі на карысць роднай зямлі; таксама неабходна павялічваць колькасць мерапрыемстваў з мэтай азнаямлення з гісторыяй малой радзімы.
Упэўнена, што ўвядзенне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пасады кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні будзе садзейнічаць больш цеснаму ўзаемадзеянню з воінскімі часцямі, пад­раздзяленнямі, зацікаўленымі ў пытаннях патрыятычнага выхавання ўстановамі і арганізацыямі, і дазволіць рэалізоўваць прынцыпы ваенна-патрыятычнага выхавання больш эфектыўна.
Таксама варта ўмацоў­ваць і захоўваць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, падтрымліваць прэстыж сям’і”.
У 2018 годзе Святлана Шчэр­біч упершыню была абрана дэпутатам раённага Савета дэпутатаў 28 склікання па Кіраўскай выбарчай акрузе №1 і Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў па Стаўпіцкай выбарчай акрузе №12.
Яна ўваходзіць у састаў пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы і сацыяльнай абароны грамадзян, якая дзейнічае пры раённым Савеце дэпутатаў.
Старшыня Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Камінская адгукаецца аб Святлане Шчэрбіч як аб дэпутаце з актыўнай грама­дзянскай пазіцыяй. Святлана Васільеўна з’яўляецца членам савета грамадскага пункта аховы правапарадку, увахо­дзіць у інфармацыйна-прапагандысцкую групу сельскага Савета. Удзельнічае ў сустрэчах з насельніцтвам, абследаваннях домаўладанняў сацыяльна небяспечных і ўразлівых катэгорый насельніцтва.
Разам з калектывам школы аказвае сельскаму савету актыўнае садзейнічанне ў добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў Мышкавіцкага сельсавета.
У скарбонцы асабістых дасягненняў Святланы Шчэрбіч як грамадскага дзеяча – Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў – за значны ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу Кіраўскага раёна, плённую дзейнасць у органах мясцовага самакіравання.
Сваю задачу як кіраўніка ўстановы адукацыі Святлана Шчэрбіч бачыць у тым, каб стварыць максімальна камфортныя ўмовы навучання для дзяцей і працы – для калектыву. Летась у Мышкавіцкай школе былі завершаны маштабныя рамонтныя работы. У перыяд з чэрвеня па верасень праведзены капітальны рамонт і мадэрнізацыя даху па ўсім перыметры, некаторых памяшканняў, харчблока з заменай абсталявання, вонкавае ўцяпленне сцен, іншыя работы.
Па выніках работы за 2018 год Мышкавіцкай СШ было прысуджана ганаровае III месца ў абласным спаборніцтве на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці сярод устаноў агульнай адукацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах.
Калега па рабоце, настаўнік пачатковых класаў, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Мышкавіцкай СШ Ганна Юрчанка, характаразуючы дзелавыя і асобасныя якасці Святланы Шчэрбіч, адзначыла: “Мне падабаецца ў Святлане Васільеўне тое, што яна ўмее прымаць хуткія валявыя рашэнні, дакладна размяркоўваць паўнамоцтвы сярод падначаленых, дзякуючы чаму наш калектыў працуе зладжана, гэта фарміруе ў ім здаровую атмасферу.
Як чалавек, яна неабыякавая да праблем навакольных, імкнецца дапамагчы, даць дзейсную параду, падтрымаць.”
Адной са сваіх галоўных задач як педагога Святлана Шчэрбіч бачыць у тым, каб вучыць дзяцей любіць і паважаць Радзіму: “Я ўпэўнена, нельга не любіць тое месца, дзе нарадзіўся, не паважаць продкаў і іх здабыткі, не імкнуцца зрабіць лепшым населены пункт, дзе жывеш”.
Па словах Святланы Васіль­еўны, яна ні разу не пашкадавала аб зробленым прафесійным выбары. Самае складанае ў прафесіі педагога, на яе думку, – раскрыць талент вучня, знайсці і закрануць у яго душы тыя тонкія струны, якія дазволяць яму адбыцца як асобе.

_________________________

Святлана Шчэрбич нарадзілася ў Кіраўску, у сям’і простых рабочых людзей – як кажа пра сваіх бацькоў сама С.В.Шчэрбіч. Вучылася ў СШ №1 райцэнтра. Менавіта са школьнай лавы ў яе з’явілася жаданне быць настаўнікам. Падставай таму стаў прыклад любімых педагогаў – Н.Р.Бравусавай
і Ж.А.Завальнікавай. Азы прафесіі пачала атрымліваць у Горацкім педагагічным каледжы, затым вучылася ў Мазырскім педагагічным універсітэце імя І.П.Шамякіна. Пасля атрымання адукацыі жадання застацца ў вялікім горадзе не было: цягнулі карані, любоў да малой радзімы, таму першую старонку сваёй працоўнай біяграфіі пачала пісаць, будучы настаўнікам пачатковых класаў Казуліцкай школы. З 2012 года С.В.Шчэрбіч узначальвае Мышкавіцкую СШ, а да гэтага некалькі год была дырэктарам Пацава-Слабадской школы.

Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.
На здымку: Святлана Шчэрбіч з вучнямі Мышкавіцкай СШ.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость