Темы

Узнагароды за талент і працу

Узнагароды за талент і працу

У мінулым нумары раённай газеты мы расказалі аб перамозе вучаніц СШ №1 г.Кіраўска Саміны Ахундавай і Кацярыны Бялянавай на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне”.

Сёння юныя таленты Кіраўшчыны дзеляцца сваімі ўражаннямі і пачуццямі з чытачамі раёнкі.

Конкурсныя выпрабаванні, удзел у якіх прынялі больш за 70 юных майстроў і рукадзельніц з розных куткоў краіны, праходзілі ў Жлобіне. Дзяўчаты засталіся задаволены арганізацыяй саміх іспытаў, а таксама ўмовамі пражывання і правядзення вольнага часу.

“Адчуванні неверагодныя, – падзялілася ўражаннямі Саміна. – Урачыстае закрыццё алімпіяды і ўзнагароджванне пераможцаў – так хвалююча. Набраўшы 85,983 бала, я думала, што траплю ў лік пераможцаў, але што гэта будзе лепшы вынік у рэспубліцы!.. Да апошняй хвіліны не верылася, што нарэшце атрымалася тое, да чаго ішла некалькі гадоў. Зразумела ж, я вельмі задаволена такім зыходам справы”.

Выніку ўдзелу ў алімпіядзе рада і Кацярына. Яшчэ б, пры такой канкурэнцыі, набраўшы крыху менш балаў за сяброўку (84,054), дзяўчына таксама атрымала дыплом І ступені! “Як толькі мы прыехалі ў Жлобін, адразу пачалі ўзмоцненую падрыхтоўку, а дакладней паўтарэнне вывучанага. 26 сакавіка прайшоў практычны тур, 27 – тэарэтычны. Мы да апошняга не ведалі вынікаў, адпаведна вельмі хваляваліся. Я была ўпэўнена, што дыплом будзе, але які. Аб яго вартасці даведалася толькі на ўрачыстасці. Радасці не было межаў! І за сябе, і за сябровак. Уявіце толькі: тры лепшыя вынікі ў прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці!”

Абедзве дзяўчынкі лічаць свой поспех не выпадковым – гэта вынік штодзённай напружанай працы іх, настаўніцы Алены Уладзіміраўны Пархамовіч, якая ніколі не лічылася са сваімі інтарэсамі, імкнулася перадаць і навучыць усяму, што ўмее сама, а таксама бацькоў, якія разумеюць і падтрымліваюць сваіх дзяцей. Яны ўпэўнены, што ў адзіночку такога выніку дасягнуць было б
немагчыма. Акрамя афіцыйнай праграмы алімпіяды для юных талентаў былі падрыхтаваны экскурсіі на Беларускі металургічны завод, мемарыяльны комплекс “Дзецям-ахвярам вайны” і ў сядзібу Козел-Паклеўскіх ў Чырвоным Беразе.

Не менш, а магчыма і больш, радуецца поспехам сваіх вучаніц Алена Уладзіміраўна. На рахунку настаўніцы ўжо 11 дыпломаў на заключным этапе алімпіяды. Яна ўпэўнена, што і Саміна, і Кацярына абавязкова знойдуць правільнае прымяненне сваім ведам і ўменням. Тым больш, што ў Саміны, да прыкладу, акрамя перамогі ў алімпіядзе, у капілцы яшчэ і дыплом І ступені ўніверсітэцкай алімпіяды Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

“Я ганаруся сваімі дзяўчатамі. Вельмі рада за іх. Магу толькі ўяўляць, наколькі ім сёлета было складана перасягнуць усе хваляванні, – гаворыць Алена Пархамовіч. – Справа ў тым, што летась у нас не атрымалася ажыццявіць задуманае, а ў Каці яшчэ і пазалетась. Але яны разумныя і ведаюць, што можна дасягнуць многага, калі вельмі захацець і шмат працаваць. Упэўнена, што кім бы яны ні сталі ў будучым, веды і практычныя навыкі, атрыманыя на ўроках абслугоўваючай працы, ім спатрэбяцца. Я ўдзячна дзяўчынкам за іх стараннасць і цярплівасць, іх бацькам і ўсім настаўнікам школы за разуменне і падтрымку.

Наша дзяржава клапоціцца аб адоранай моладзі. І тыя ільготы, якія дзяўчаты атрымліваюць пасля сваіх перамог, заслугоўваюць нейкіх ахвяр. Галоўнае, крочыць у правільным накірунку, не расслабляцца, працаваць…”

Дыплом на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды дае прэферэнцыі пры паступленні ў пэўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Пераможцы маюць права прамога залічэння ў ВНУ па адпаведным профілі. Узнагарода за паспяховае выступленне на трэцім (абласным) этапе дазваляе выбраць рэгіянальную ВНУ і стаць яго студэнтам. Акрамя таго, дзяўчаты будуць унесены ў банк дадзеных адаронай і таленавітай моладзі, што таксама дае ім шэраг пераваг у будучым: пазачарговае атрыманне жылога памяшкання ў інтэрнаце на перыяд навучання; прызначэнне стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; першачарговае размеркаванне (па выбары) пасля заканчэння ўстановы вышэйшай адукацыі.

Галіна РУСЕЦКАЯ. Фота Яўгеніі БЯЛЬКО.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость