Темы

Вечныя скарбы душы… Дзень роднай мовы ў дзіцячым садку «Вясёлка» аг.Мышкавічы

Вечныя скарбы душы… Дзень роднай мовы ў дзіцячым садку «Вясёлка» аг.Мышкавічы

dav

Дзень роднай мовы прайшоў у дзіцячым садку «Вясёлка» аг.Мышкавічы. Аб тым, што адбывалася ва ўстанове адукацыі ў гэты дзень, расказала яе загадчык Жанна Іваніцкая:

— Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе, павінен быць перад ёй пэўны абавязак. Калі ты чуеш яе — ці то літаратурную, ці змешаную «трасянку», ці мясцовую дыялектную  — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Яе месца — у тваёй краіне. Яна — спрадвечная гаспадыня на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету.

Калі вам хочацца ведаць, як жылі вашы продкі, пра што марылі, звярніцеся да народнай творчасці — люстэрка жыцця народа. Песні і казкі, прыказкі і прымаўкі, легенды і паданні, жарты і загадкі роднага краю… Колькі ў іх глыбокай мудрасці і высокай паэзіі, колькі святла душы таго, хто іх ствараў, — душы беларускага люду.

Добрай традыцыяй стала ў нашай установе дашкольнага выхавання правядзенне Дня роднай мовы. Вось і ў гэтым годзе 21 лютага у нашым садку быў Дзень адчыненых дзвярэй  “Вучымся гаварыць па-беларуску”.  Выхавальнік В.М. Старавойтава падрыхтавала для бацькоў і калег выставу кніг для дзяцей дашкольнага ўзросту “ Мой родны кут”. На конкурсе вершаў, забаўлянак нашы выхаванцы так  творча расказвалі вершы, што выбраць пераможцу было скаладана. А яшчэ юныя артысты парадавалі гледачоў інсцэніроўкай беларускай народнай  казкі “ Муха- пяюха”. Дзеці, бацькі, выхавальнікі гулялі ў беларускія народныя гульні, спявалі разам беларускія песні.

Былі наладжаны экскурсіі выхаванцаў у наш невялічкі музей “Сялянская хата”. Захавальнікамі памяці заўсёды былі і застаюцца музеі. Для большасці дзяцей менавіта з музея і пачынаецца іх грамадзянскае станаўленне. Тут яны ўпершыню пачынаюць асэнсоўваць сваё дачыненне да ўсяго, што адбываецца навокал, а паняцці “Радзіма”, “родны кут”, “любоў да Айчыны” напаўняюцца новым сэнсам.

Наяўнасць у дзіцячым садку музея дазваляе глыбей вывучыць і асэнсаваць гісторыю, культуру ў мэтах развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцей дзяцей, выхоўваць у іх нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, далучаць іх да нацыянальнай і агульначалавечай культуры.

У музеі дзеці бачаць прадметы — праўдзівыя сведкі культурнай спадчыны народа, яго багацця.Вочы свецяцца радасцю і зацікаўленасцю. Да вясковай печы хочацца дакрануцца рукой: здаецца, яна яшчэ дыхае цяплом, пачаставаўшы гасцей верашчакай, дранікамі, пульхнымі блінамі.

Адна справа — бачыць першабытныя прылады на фотаздымках, а зусім іншая — патрымаць у руках гэтыя рэчы. Можна шмат разоў гаварыць аб прыроднай кемлівасці і спрактыкаванасці нашых продкаў, іх уменні прыстасоўвацца да жыццёвых сітуацый і цяжкасцей, а можна прадэманстраваць дзецям драўляную мянташку, якую выкарыстоўвалі нашы продкі для таго, каб навастрыць касу, і паказаць, як гэта рабілася, як можна дрэвам завастрыць жалеза.  Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем калышуць ляльку ў зыбцы, прасуюць бялізну з дапамогай валка і качалкі. Праз шэраг свят, экскурсій, заняткаў рабяты далучаюцца да гістарычнай спадчыны.

Мова  —  частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да спазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

Алаіза Пашкевіч адзначала: «Бедны той, хто… не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее — гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы».
Мы спадзяемся, што кожны прысутны на нашых мерапрыемствах памножыў тыя вечныя скарбы — скарбы душы сваёй.

 

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость