Вечныя скарбы душы… Дзень роднай мовы ў дзіцячым садку “Вясёлка” аг.Мышкавічы

Вечныя скарбы душы… Дзень роднай мовы ў дзіцячым садку “Вясёлка” аг.Мышкавічы

dav

Дзень роднай мовы прайшоў у дзіцячым садку “Вясёлка” аг.Мышкавічы. Аб тым, што адбывалася ва ўстанове адукацыі ў гэты дзень, расказала яе загадчык Жанна Іваніцкая:

— Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе, павінен быць перад ёй пэўны абавязак. Калі ты чуеш яе — ці то літаратурную, ці змешаную “трасянку”, ці мясцовую дыялектную  — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Яе месца — у тваёй краіне. Яна — спрадвечная гаспадыня на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету.

Калі вам хочацца ведаць, як жылі вашы продкі, пра што марылі, звярніцеся да народнай творчасці — люстэрка жыцця народа. Песні і казкі, прыказкі і прымаўкі, легенды і паданні, жарты і загадкі роднага краю… Колькі ў іх глыбокай мудрасці і высокай паэзіі, колькі святла душы таго, хто іх ствараў, — душы беларускага люду.

Добрай традыцыяй стала ў нашай установе дашкольнага выхавання правядзенне Дня роднай мовы. Вось і ў гэтым годзе 21 лютага у нашым садку быў Дзень адчыненых дзвярэй  “Вучымся гаварыць па-беларуску”.  Выхавальнік В.М. Старавойтава падрыхтавала для бацькоў і калег выставу кніг для дзяцей дашкольнага ўзросту “ Мой родны кут”. На конкурсе вершаў, забаўлянак нашы выхаванцы так  творча расказвалі вершы, што выбраць пераможцу было скаладана. А яшчэ юныя артысты парадавалі гледачоў інсцэніроўкай беларускай народнай  казкі “ Муха- пяюха”. Дзеці, бацькі, выхавальнікі гулялі ў беларускія народныя гульні, спявалі разам беларускія песні.

Былі наладжаны экскурсіі выхаванцаў у наш невялічкі музей “Сялянская хата”. Захавальнікамі памяці заўсёды былі і застаюцца музеі. Для большасці дзяцей менавіта з музея і пачынаецца іх грамадзянскае станаўленне. Тут яны ўпершыню пачынаюць асэнсоўваць сваё дачыненне да ўсяго, што адбываецца навокал, а паняцці “Радзіма”, “родны кут”, “любоў да Айчыны” напаўняюцца новым сэнсам.

Наяўнасць у дзіцячым садку музея дазваляе глыбей вывучыць і асэнсаваць гісторыю, культуру ў мэтах развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцей дзяцей, выхоўваць у іх нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, далучаць іх да нацыянальнай і агульначалавечай культуры.

У музеі дзеці бачаць прадметы — праўдзівыя сведкі культурнай спадчыны народа, яго багацця.Вочы свецяцца радасцю і зацікаўленасцю. Да вясковай печы хочацца дакрануцца рукой: здаецца, яна яшчэ дыхае цяплом, пачаставаўшы гасцей верашчакай, дранікамі, пульхнымі блінамі.

Адна справа — бачыць першабытныя прылады на фотаздымках, а зусім іншая — патрымаць у руках гэтыя рэчы. Можна шмат разоў гаварыць аб прыроднай кемлівасці і спрактыкаванасці нашых продкаў, іх уменні прыстасоўвацца да жыццёвых сітуацый і цяжкасцей, а можна прадэманстраваць дзецям драўляную мянташку, якую выкарыстоўвалі нашы продкі для таго, каб навастрыць касу, і паказаць, як гэта рабілася, як можна дрэвам завастрыць жалеза.  Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем калышуць ляльку ў зыбцы, прасуюць бялізну з дапамогай валка і качалкі. Праз шэраг свят, экскурсій, заняткаў рабяты далучаюцца да гістарычнай спадчыны.

Мова  —  частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да спазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

Алаіза Пашкевіч адзначала: “Бедны той, хто… не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее — гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы”.
Мы спадзяемся, што кожны прысутны на нашых мерапрыемствах памножыў тыя вечныя скарбы — скарбы душы сваёй.

 

Последние новости

Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024