Темы

Вучні СШ №1 Кіраўска наведалі воінскую часць у Асіповічах

Вучні СШ №1 Кіраўска наведалі воінскую часць у Асіповічах

Традыцыйна, на працягу ўжо некалькіх гадоў, вучні СШ №1 райцэнтра наведваюць воінскую часць г.Асіповічы. Сёлета 20 нашых хлопцаў і дзяўчат завіталі ў 465 ракетную брыгаду з мэтай прафарыентацыі, а таксама з віншаваннямі і цёплымі пажаданнямі. Аб гэтым расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце установы адукацыі Любоў Маркевіч.

Праграма двухгадзіннай экскурсіі ўключала агляд баявой тэхнікі 51 артылерыйскай, 336 рэактыўнай артылерыйскай і 465 ракетнай брыгад, знаёмства з найбольш значнымі традыцыямі беларускіх Узброеных Сіл, умовамі пражывання ваеннаслужачых тэрміновай службы, формай, амуніцыяй, рацыёнам харчавання. Экскурсанты таксама наведалі музей 51 артбрыгады і канцэрт духавога аркестра гэтай часці.

На памяць школьнікам засталіся станоўчыя эмоцыі, разуменне таго, што служба ў арміі – своеасаблівая школа мужнасці.

Фота з сайта https://gzt-akray.by

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем