Выхавальнікі ясляў-садка №4 г.Кіраўска імкнуцца фарміраваць у дзяцей нацыянальную свядомасць

Выхавальнікі ясляў-садка №4 г.Кіраўска імкнуцца фарміраваць у дзяцей нацыянальную свядомасць

4-сад

4-сад+

Выхавальнікі нашай дашкольнай установы праводзяць работу з рабятамі па фарміраванні нацыянальнай свядомасці праз азнаямленне з нацы­янальнай культурай, як неад’емнай каштоўнасцю беларускага народа. Аб гэтым расказала выхавальнік установы адукацыі Алена Лукашова.

Мы імкнемся далучыць сваіх выхаванцаў да прыгажосці роднай мовы, культуры, выхоўваем павагу да гісторыі, традыцый роднага краю.
Так, у кожнай узроставай групе аформлены куток беларускай культуры, што дазваляе дзіцяці ўбачыць малюнкі жыцця нашых продкаў, самабытную культуру свайго краю, прыродную спадчыну, а таксама стэнды з дзяржаўнай сімволікай.
Цікава і змястоўна праходзяць адкрытыя заняткі. Выхавальнікі вучаць хлопчыкаў і дзяўчынак цаніць і берагчы сваю малую радзіму, ганарыцца сваёй краінай і быць яе патрыётам.
Калектыў плануе сваю работу такім чынам, каб абудзіць у дзяцей жаданне ведаць звычаі, абрады і традыцыі свайго народа, цікавасць да ўзораў нацыянальнага беларускага адзення, вышыўкі, побыту беларусаў.
І гэта прыно­сіць свой плён: выхаванка сярэдняй групы Віталіна Нявінская заваявала другое месца ў раённым конкурсе пошукавых работ. Тэма яе работы — “Беларусь мая сінявокая”.
Працуем з бацькамі выхаванцаў. На агульных сходах, у індывідуальных гутарках, кансультацыях выхавальнікі імкнуцца данесці да дарослых, што Радзіма для дзяцей пачынаецца з сям’і. Бацькі з першых крокаў дзіцяці павінны прыві­ваць яму любоў і павагу да роднай зямлі, людзей, што жывуць і жылі на ёй. Фарміраванне духоўнага аблічча дзіцяці павінна праходзіць у атмасферы культуры роду, сярод партрэтаў продкаў, радаводаў, паданняў пра славутую даўніну, так як усё гэта спрыяе выхаванню пачуцця гордасці за сваю нацыю і свой народ. Такі нацыянальна выхаваны чалавек заўсёды з павагай і беражлівасцю будзе ставіцца да спадчыны народа, яго звычаяў, традыцый, культуры, а пазней перадасць гэты скарб сваім дзецям.
Адным з прыкладаў такога падыходу з’яўляецца сумесная работа бацькоў і іх дзяцей па складанні сямейных альбомаў. З аднаго боку, дзеці папаўняюць веды пра сваіх продкаў, з другога — гэта садзейнічае актыўнаму ўключэнню бацькоў у сумесную дзейнасць з дзіцяці.
Важна зразумець, што сям’я і ўстанова адукацыі павінны існаваць у гармоніі для паўнацэннага выхавання маленькага чалавека як асобы, грамадзяніна-патрыёта.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024