Юбілейны турнір памяці Аляксандра Ядлоўскага стартаваў у Жылічах

Юбілейны турнір памяці Аляксандра Ядлоўскага стартаваў у Жылічах

Ядл-8

У цяпер ужо далёкім 1986 годзе пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане загінуў наш зямляк Аляксандр Ядлоўскі. Хлопец з Жыліцкай зямлі быў пахаваны на малой радзіме, яго смерць болем адгукнулася ў сэрцах аднасяльчан. Праз 2 гады было вырашана ўвекавечыць памяць паўшага воіна-земляка штогадовым турнірам па міні-футболу. Ініцыятарам выступілі адміністрацыя Жыліцкага сельгаскаледжа, дзе пэўны час перад службай у арміі працаваў Аляксандр, а таксама прафсаюзны камітэт установы адукацыі і асабіста яго лідар Анатоль Лямцаў, які ўзначальвае прафкам і дагэтуль.
Сёлета турнір памяці Аляксандра Ядлоўскага адзначае сваё 30-годдзе. Цяжка падлічыць колькасць каманд, футбалістаў-аматараў розных пакаленняў, якія прынялі ўдзел у спаборніцтвах за гэты адрэзак часу.
Па склаўшайся традыцыі старт турніру быў дадзены 15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. І, як звычайна, пачаўся ён з ускладання вянкоў да магілы Аляксандра Ядлоўскага. Тут, на могілках у в.Капачоўка, сабраліся прадстаўнікі адміністрацыі і навучэнцы сельгаскаледжа, Жыліцкай СШ, дзе вучыўся калісьці воін-афганец, вучні школы, а таксама воіны-інтэрнацыяналісты Канстанцін Сімановіч і Іван Ляонаў. Прысутныя ўшанавалі памяць Аляксандра Ядлоўскага мінутай маўчання, усклалі вянок.
У спартыўнай зале Жыліцкага сельгаскаледжа прайшло ўрачыстае адкрыццё турніру. На ім прысутнічаў практычна ўвесь выкладчыцка-навучэнцкі састаў установы адукацыі. Да прысутных звярнуўся дырэктар каледжа Уладзімір Белы, які падкрэсліў важнасць правядзення падобнага роду мерапрыемстваў, паколькі яны носяць не толькі спартыўны, але і патрыятычна-выхаваўчы характар.
Да ўдзелу ў турніры сёлета заявілася 9 каманд: па адной ад кожнага з 4 курсаў сельгаскаледжа, зборная курсаў, зборная выкладчыкаў, а таксама каманды райаддзела па надзвычайных сітуацыях, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” і ААТ “Дабаснянскае”. Турнір праходзіць па кругавой сістэме, каманды ў падгрупах сустрэнуцца паміж сабой двойчы. Затым чацвёрка мацнейшых разыграе прызавыя месцы. Спаборніцтвы адбудуцца на працягу месяца, аб тым, як яны завершацца, мы раскажам пасля падвядзення вынікаў.
Уладзімір ПРАКОПЧЫК, кіраўнік фізічнай культуры Жыліцкага сельгаскаледжа.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем