Темы

Юныя кіраўчане павышаюць фінансавую граматнасць

Юныя кіраўчане павышаюць фінансавую граматнасць

Фин-СШ №2

З мэтай павышэння фінансавай граматнасці школьнікаў старшых класаў Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь штогод праводзяць рэспубліканскую алімпіяду. На мінулым тыдні на базе СШ №2 імя К.П.Арлоўскага прайшоў яе раённы этап. Аб гэтым рэдактару інтэрнет-рэсурса «Кіраўца» паведаміла загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Букатая.
На Кіраўшчыне алімпіяда па фінансавай граматнасці праводзіцца з 2013 года пры ўдзеле прадстаўнікоў ААТ “АСБ Беларусбанк” і ААТ “Белаграпрамбанк”. Гэтае мерапрыемства вырашае задачы папулярызацыі ведаў у вобласці фінансаў, фарміравання ў вучяў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў для планавання бюджэту і накапленняў, развіцця фінансавай культуры і ўмацавання фінансавай дысцыпліны.
Сёлета ў алімпіядзе прынялі ўдзел 24 вучні з 9 ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. 13 з іх удзельнічалі ў гэтых своеасаблівых спаборніцтвах і летась, што сведчыць аб настойлівасці школьнікаў, упэўненасці ў ведах. Рабяты павінны былі адказаць на 30 тэставых пытанняў і напісаць пяць прычын, чаму зберагаць — гэта важна.
Пры падвядзенні вынікаў вызначыліся пераможца і прызёры. Дыпломы І і ІІ ступеняў заваявалі вучні СШ №2 імя К.П.Арлоўскага: Дзіяна Сарока і Яўген Цішкоў адпаведна. 3 месца ў алімпіядзе заняў Антон Бурко з Дабаснянскага НПК ДС-СШ. Дыпломы і падарункі ім уручылі дырэктар ЦБП №709 г.Кіраўска філіяла №703 ААТ “ААБ Беларусбанк” г.Бабруйска Алена Лявіцкая і намеснік РКЦ №17 у г.Кіраўску філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Наталля Юрасёва. Заахвочаны падарункамі былі таксама вучаніца СШ №1 Вера Лось і Дзмітрый Кірычэнка з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.
Трэба
адзна­чыць, што ў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага фінансавай граматнасці вучняў надаецца належная ўвага. І, як вынік, — высокія іх дасягненні. Так, у розныя гады на абласным этапе рэс­публіканскай алімпіяды дастойныя вынікі паказвалі Кірыл Дрозд, Аліна Чайка, Аляксандра Костка. У 2015 г. Павел Хурсаў заняў 2 месца на абласным этапе, а летась стаў пераможцам і абараняў гонар Магілёўшчыны на рэс­публіканскім этапе.
Пераможца і прызёры раённага этапа алімпіяды прымуць удзел у абласным этапе, які адбудзецца 17 лістапада. Пажадаем ім поспехаў!

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость