Темы

За актыўнай моладзю – будучае краіны

За актыўнай моладзю – будучае краіны

Раённы сход упаўнаважаных па вылучэнні кандыдатур і выбранні членаў Маладзёжнага Парламента пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў прайшоў у зале пасяджэнняў райвыканкама.

Адкрыла сход старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні вылучэння кандыдатур і выбрання членаў Маладзёжнага Парламента Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла, што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў нашай краіне з’яўляецца народ. Грамадзяне рэспублікі маюць права ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў, прымаць удзел у кіраванні грамадствам і дзяржавай, абмяркоўваць пытанні штодзённага жыцця на рэспубліканскіх і мясцовых сходах. Моладзь, у тым ліку, не выключэнне.

Выбары ў Маладзёжны Парламент рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў былі назначаны на пачатак сакавіка. У адпаведнасці з рашэннем прэзідыума райсавета дэпутатаў, у нашым раёне ўтварылі адпаведны аргкамітэт. Напярярэдадні адбыліся сходы навучэнцаў Жыліцкага сельскагаспадарчага каледжа, членаў раённых маладзёжных грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, маладых работнікаў калектываў.

У рабоце раённага сходу прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава, начальнік аддзела арганізацыйна­кадравай работы райвыканкама Вераніка Касьміна і старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі Алена Глекава.

Пасля разгляду і абмеркавання кандыдатур большасцю галасоў пры адкрытым галасаванні членамі Маладзёжнага Парламента былі выбраны педагог­псіхолаг ясляў­садка №4 г.Кіраўска Валерыя Дзярук і дырэктар Жыліцкага гістарычнага комплекса­музея Уладзіслаў Кулакевіч.

Віншуючы з гэтым высокім гонарам Галіна Слабоднікава выказала ўпэўненасць, што Валерыя Вітальеўна і Владзіслаў Аляксандравіч будуць дастойна прадстаўляць інтарэсы раёна ў абласным Савеце дэпутатаў.

Уладзіслаў Кулакевіч:

– Мне неабыякавае жыццё маладога пакалення.Галоўная задача для мяне ў Маладзёжным Парламенце – пабудова камунікацый паміж дзяржаўнымі структурамі і звычайнымі людзмі, наладжванне празрыстых, адкрытых форм узаема­дзеяння заканадаўчых і выканаўчых структур з грамадзянамі, не спыняючыся пры гэтым толькі на моладзі.

У Кіраўскім раёне я жыву пяты год. З кожным днём сустракаю ўсё больш і больш людзей, якія жадаюць выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Спадзяюся, мой вопыт дапаможа ў рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў і праектаў.

Валерыя Дзярук:

– Я ганаруся тым, што выбрана членам Маладзёжнага Парламента. Мая мэта – выяўляць актуальныя праблемы падлеткаў і моладзі, вызначаць шляхі іх вырашэння праз рэалізацыю ўласных ініцыятыў.

У кожнага з нас ёсць ідэі, задумы, творчыя планы. Кожны малады чалавек хоча і павінен быць пачутым. Побач з сабой я хачу бачыць актыўную, творчую, неабыякавую моладзь. Тых, хто не збіраецца сядзець склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці ўсе намаганні, каб зрабіць наша жыццё больш яркім і асэнсаваным.

Я спадзяюся, што мая актыўная жыццёвая пазіцыя, кампетэнтнасць і малады запал дапамогуць мне ў будучым.

Аляксандра КАЛІНІНА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость