Темы

Заўсёды ў творчым пошуку педагогі і вучні Чыгірынскай СШ

Заўсёды ў творчым пошуку педагогі і вучні Чыгірынскай СШ

Набліжаецца да завяршэння чарговы школьны год. Як заўсёды, ён быў насычаны для вучняў і іх педагогаў. Акрамя вывучэння школьных праграм па прадметах рабяты і іх настаўнікі ўдзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах, конкурсах, павышаючы свой адукацыйны ўзровень.

Актыўныя ўдзельнікі творчых мерапрыемстваў — і вучні Чыгірынскай СШ. У іх ліку — рабяты, якіх вы бачыце на здымку. Ра­зам з настаўнікам пачатковых класаў Валянцінай Куляшовай яны прадаставілі творчыя работы па ахове працы на раённы конкурс “Энергамарафон” на тэму недапушчэння электратраўматызму. Пяцікласнік Яраслаў Стрынадка ўвайшоў у лік прызёраў: ён заняў 3-е месца. Добрых слоў журы заслужылі таксама сачыненні васьмікласніка Уладзіслава Шаболды, сямікласніцы Ангеліны Івановай.

Дарэчы, Ангеліна прымае ўдзел і ў іншых раённых школьных конкурсах. Пад кіраўніцтвам свайго педагога, настаўніка роднай мовы і літаратуры Вольгі Гузялевіч яна двойчы запар — у мінулым навучальным годзе і ў бягучым — стала пераможцай раённага конкурсу чытальнікаў. Дзяўчынка настолькі пранікнёна чытала творы беларускіх літаратараў, што журы без ваганняў аддало ёй перамогу.

Последние новости

Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Запрет на лов рыбы на зимовальных ямах

28 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Жиличский дворцово-парковый ансамбль встречает региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах»

26 сентября 2026
Читать новость