Темы

Здоровы летні адпачынак

Здоровы летні адпачынак

Лета – гэта час, калі многія людзі імкнуцца адпачыць ад паўсядзённых клопатаў, умацаваць сваё здароўе, атрымаць асалоду ад прыроды. І калі ў бацькоў такое баўленне часу залежыць ад графіка адпачынку, то ў дзяцей – канікулы! Аздараўленчыя лагеры рознай формы арганізацыі ўяўляюць сабой ідэальную магчымасць для паўнацэннага адпачынку і аднаўлення, асабліва з улікам дзяржаўнай падтрымкі – мер па зніжэнні кошту пуцёвак, што робіць арганізаваны адпачынак даступным для шырокага кола насельніцтва, садзейнічае паляпшэнню агульнага здароўя нацыі ў цэлым.

У ліку жадаючых не толькі адпачыць, але і зарабіць грошай – 20 вучняў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, якія заняты на відавой праполцы, праполцы цыбулі ў ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» (на фота). Рабочая змена ў выхаванцаў лагера “Пчолка” доўжыцца 4 гадзіны, пасля абеду для іх арганізуюцца розныя выхаваўчыя мерапрыемствы: спартыўнай, патрыятычнай і інтэлектуальнай накіраванасці.

На базе ўстаноў адукацыі Кіраўскага раёна плануецца аздаравіць 635 дзяцей:
у аздараўленчых лагерах з дзённым знахо­джаннем – 442;
у лагерах працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем – 73;
у аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем – 100;
у лагеры ваенна-патрыятычнага профілю з кругласутачным знаходжаннем – 20.

Вучні гэтай жа школы першымі ў раёне скарысталіся магчымасцю адпачыць удалечыні ад гарадскога шуму: 15 дзяцей ва ўзросце 12 гадоў адпачываюць у лагеры “Патрыёт” у Чыгірынцы.
Як расказаў дырэктар лагера Сяргей Садоўнікаў, кожная раніца ў лагеры пачынаецца з зарадкі, а на працягу дня дзяцей чакаюць разнастайныя мерапрыемствы: спартыўныя, творчая дзей­насць, падчас якіх рабяты аздараўляюцца і набываюць карысныя практычныя навыкі. Яны ўжо не проста ведаюць асаблівы смак ежы, прыгатаванай на вогнішчы, але і самі ўмеюць гэта зрабіць, вядома ж, пад непасрэдным кіраўніцтвам дарослых, вымыць посуд, навесці парадак. Акрамя заняткаў па інтарэсах рабяты пабывалі на экскурсіі ў музеі Чыгірынскай школы, наведалі лясніцтва, мехдвор СГФ “Чыгірынка”, ГЭС. І, вядома ж, – спартландыі, дыскатэкі, інтэрактыўныя гульні і шмат што іншае.
Аздараўленчыя лагеры – гэта ўнікальная магчымасць для ўсебаковага аднаўлення і паляпшэння здароўя дзяцей, час актыўнага адпачынку, каштоўны жыццёвы вопыт. Лагеры стымулююць сацыяльнае ўзаемадзеянне і фарміраванне асобасных якасцяў, такіх як адказнасць, самастойнасць і ўменне працаваць у камандзе. Усё гэта стварае аснову для здаровай выявы жыцця і яркіх дзіцячых успамінаў.

Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость