Темы

Зрабіць асэнсаваны выбар

Зрабіць асэнсаваны выбар

sends

Сёлета перад адзінаццацікласнікамі і каля 120 вучнямі 9 класаў школ раёна  стаіць няпростая задача — вызначыцца са сваёй будучай прафесіяй. Зрабіць правільны выбар вельмі важна, бо ўсім хочацца ў будучым быць запатрабаванымі на рынку працы, паспяховымі ў жыцці, атрымліваць годную зарплату. 

“Мы выбіраем прафесію” — дэвіз сёлетняй прафарыентацыйный сустрэчы з выпускнікамі школ раёна, якая адбылася ў дзіцячай школе мастацтваў. Удзел у ёй прынялі начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ірына Сысоева, загадчык сектара занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Пімошына, прадстаўнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў рэспублікі.
Метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Вавілава давяла да ведама рабят інфармацыю аб найбольш запатрабаваных прафесіях і вакансіях у нашым раёне, агучыла лічбы, якія сведчаць аб колькасці вучняў вызначыўшыхся ўжо са сваёй будучай прафесіяй.
Па традыцыі, знаёмства з працэсамі навучання ва ўстановах адукацыі праходзіла ў форме размовы і дэманстрацыі слайдаў-прэзентацый. Старшакласнікі мелі магчымасць даведацца не толькі пра парадак паступлення ў тую ці іншую навучальную ўстанову, але і пра створаныя там умовы для вучобы, пражывання і правядзення вольнага часу.
Шмат інфармацыі пачулі будучыя выпускнікі аб МДУ імя А.А.Куляшова, Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце, Беларуска-Расійскім універсітэце.
Свае меркаванні аб атрыманні прафесійна-тэхнічнай адукацыі выказалі прадстаўнікі Магілёўскага гандлёвага каледжа спажыўкааперацыі і прафесіянальнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага, Клічаўскага аграрна-тэхнічнага каледжа, а таксама Жыліцкага сельгаскаледжа і ліцэя №15.
Была звернута ўвага на тое, што існуючае ў грамадстве меркаванне аб “непрэстыжнасці” прафесійна-тэхнічнай адукацыі з’яўляецца памылковым. Справа ў тым, што на сучасным рынку працы адчуваецца патрэба ў свайго роду “тэхнічнай эліце”: рабочых і служачых з развітымі практычнымі навыкамі працоўнай дзейнасці. Акрамя таго, атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі з’яўляецца больш даступным і мае шэраг пераваг у параўнанні з працягам навучання ў школе.
Аб высакароднай прафесіі медыцынскага работніка і сваім шляху ў гэтую прафесію расказаў прысутным урач-хірург райбальніцы Іван Трубкін. Супрацоўнікі РАУС Мікалай Назарчук і РАНС Арцём Марозаў пазнаёмілі рабят з умовамі паступлення і навучання ў спецыялізаваных навучальных установах.
Вялася таксама размова аб адрозненні прэстыжнай прафесіі ад запатрабаванай, аб прызванні і асабістых якасцях, якія неабходны ў той ці іншай сферах дзейнасці.
Падчас адбыўшайся прафарыентацыйнай сустрэчы рабяты мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць вычарпальныя адказы.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость