Темы

17 верасня – Дзень народнага адзінства

17 верасня – Дзень народнага адзінства

Свята, якое аб’ядноўвае

Дзень народнага адзінства – гэта свята, якое нагадвае пра важнасць адзінства і згуртаванасці народа. Ён сімвалізуе моманты, калі грамадства аб’ядноўваецца дзеля агульнай мэты, пераадольваючы рознагалоссі і цяжкасці. Гэта дзень, калі мы можам аддаць даніну павагі гісторыі, успомніць пра значныя падзеі і падкрэсліць важнасць узаемаразумення і падтрымкі. Для многіх гэта час для разважанняў пра тое, як важна працаваць разам для дасягнення агульных мэтаў і вырашэння праблем.
Мы пацікавіліся ў кіраўчан, што для іх значыць Дзень народнага адзінства і які сэнс яны ўкладваюць у гэтае свята.

Аляксандр БАГЕЛЬ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”:
– Даючы сучасную ацэнку значнасці Гістарычнага ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР, можна з упэўненасцю сказаць, што гэты гістарычны факт стаў для беларусаў крыніцай, штуршком і правадніком для далейшага развіцця краіны ў ходзе шматвяковай беларускай гістарычнай традыцыі. У розныя гады Беларусь станавілася арэнай баявых дзеянняў, калі знішчалася ўсё, што стваралася стагоддзямі. І кожны раз беларусы сваёй працай упарта ўсё аднаўлялі нанава. Менавіта працавітасць заўсёды дапамагала беларусам спраўляцца з цяжкасцямі, якія перыядычна ўставалі на шляху гістарычнага развіцця.
Дзень народнага адзінства – маладое свята, але яно атрымала ў 2021 годзе толькі гістарычнае афармленне, а на самай справе –
свята з глыбокімі гістарычнымі каранямі, гістарычнымі традыцыямі і гістарычнай мудрасцю. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці, даказвае сілу і правільнасць абранага шляху развіцця беларускага грамадства.

Еўдакія КУШАВАРАВА, загадчыца Пацава-Слабадскога ФАПа, дэпутат Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў па Казуліцкай выбарчай акрузе №10:
– Асабіста для мяне Дзень народнага адзінства асацыюецца з яднаннем жыхароў Беларусі ў імкненні да міру, стабільнасці, развіцця.
Дата 17 верасня падштурхоўвае задумацца аб па-сапраўднаму гераічных подзвігах папярэдніх пакаленняў беларусаў, аб тым, якую цану нашы продкі заплацілі за сучасную незалежнасць, спакой, надзеі на стваральную будучыню, якія пануюць зараз у краіне.
Як прадстаўніка галіны аховы здароўя мяне, вядома ж, хвалюе развіццё медыцыны. З 1992 года працую сельскім фельчарам і магу параўнаць, наколькі ўзрос узровень аказання меддапамогі вяскоўцам за гэты перыяд. Зараз фельчарска-акушэрскі пункт можна назваць мініпаліклінікай на вёсцы. Да прыкладу, на нашым ФАПе можна не толькі вымераць артэрыяльны ціск і атрымаць першую дапамогу ў перыяд сезонных захворванняў. Мы прадастаўляем наведвальнікам комплекс медыцынскіх паслуг, робім уколы, кардыяграму, праводзім першасныя абследванні на анказахворванні, гінекалагічныя абследванні, вымяраем ўнутрывочны ціск і іншае.
Я ўпэўнена, што медыцына і далей будзе ўдасканальвацца і пашыраць свае межы. Гэтаму з боку дзяржавы надаецца значная ўвага.

Таццяна МІХАЛАП, загадчык магазіна “Спадарожнік” райспажыўтаварыства:
– Дзень народнага адзінства нагадвае ўсім нам, што ад яднання ўсіх беларусаў залежыць
будучыня нашай краіны і яе эканамічнае развіццё. У Беларусі пражываюць людзі розных нацыянальнасцей, палітычных поглядаў і веравызнанняў, у нас агульная гісторыя, якую нам неабходна не толькі захаваць, але і перадаць наступным пакаленням.
Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне беларусаў, аб’яднаных адной гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці, на мой погляд, гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для нашай нацыі і такімі павінны заставацца. А мы, беларусы, хочам жыць у мірнай, незалежнай краіне, у якой свята шануюцца і захоўваюцца нацыянальныя каштоўнасці, сямейныя і культурныя традыцыі.
Чым больш мы будзем ведаць аб нашым мінулым, тым менш будзе спроб парушыць адзінства нашага народа. Калі мы будзем разам, ніхто не здолее парушыць наша мірнае і шчаслівае жыццё. Усё ў нашых руках, усё нам пад сілу…

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем