«20 пытанняў пісьменніку» на Кіраўшчыне

Алесь Казека: «Сям’я і творчасць – гэта працэсы не ўзаемазамяняльныя, а ўзаемападтрымліваючыя. Без падтрымкі сям’і не было б маёй творчасці, а яна, у сваю чаргу, дапамагае глыбей разумець некаторыя сямейныя праблемы».

У Кіраўскай цэнтральнай бібліятэцы ў рамках Дня адзінства народаў Беларусі і Расіі прайшла сустрэча вучняў старэйшых класаў гарадскіх школ Кіраўска з пісьменнікам-земляком Алесем Казекам, старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Фармат сустрэчы – «20 пытанняў пісьменніку» – дазволіў школьнікам расспытаць Аляксандра Мікалаевіча пра яго творчую дзейнасць і сямейнае жыццё, а таксама пачуць жывое чытанне кранальных вершаў з вуснаў самога аўтара.

Пасля сустрэчы Алесь Казека наведаў памятны знак «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» і ўсклаў кветкі да скульптуры «Беларусь — скорбящая мать».

Фота Анастасіі Алейнікавай.