Темы

А ў Кіраўску кірмаш!

А ў Кіраўску кірмаш!

Кожную суботу ў Кіраўску праходзіць восеньскі кірмаш – свята багатага ўраджаю. Сваю прадукцыю пакупнікам прапаноўваюць сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна, Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж, Кіраўскае райспажыўтаварыства, а таксама гаспадары прыватных домаўладанняў.

У мінулую суботу, 19 кастрычніка, з самай раніцы на вуліцы Ленінскай перад Домам культуры было ажыўлена. Гандлёвыя рады напоўніліся разнастайнымі свежымі прадуктамі: ад сакавітых яблыкаў да духмянага мёду. Тут былі збожжа, свежая рыба, розныя гародніна, ягады, а таксама саджанцы пладовых дрэў і кустоў і многае іншае. Адным словам, кожны, хто завітаў на кірмаш, мог набыць тавар на свой густ.

Акрамя таго, на кірмашы панавалі асобыя ўтульнасць і вяселле. Людзі дзяліліся сваімі ўражаннямі, атрымлівалі асалоду ад самога мерапрыемства і ад зносін з сябрамі і знаёмымі.
Паводле інфармацыі аддзела эканомікі райвыканкама, сёлета падчас восеньскіх кірмашоў прададзена 10,596 тоны свежай плодаагародніннай прадукцыі. Найбольшай папулярнасцю ў пакупнікоў карысталася бульба, яе прадалі больш за 6 тон. Добра прадавалася цыбуля, капуста. А яшчэ лепш – збожжа. Яго прадалі 33 тоны.

Агульны тавараабарот кірмашоў склаў 36,72 тыс. руб.

Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў на Кіраўшчыне працягваецца!

Галіна РУСЕЦКАЯ.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем