Темы

Бліц-апытанне з нагоды юбілею Кіраўшчыны

Бліц-апытанне з нагоды юбілею Кіраўшчыны

Аляксандра Карпава і Дзмітрый Сцепановіч, актывісты раённай арганізацыі ГА «БРСМ», вучні 11 класа СШ №2 імя К.П.Арлоўскага:

– З малой радзімай любога чалавека шмат звязвае: памяць пра продкаў, слаўная гісторыя, традыцыі, родныя, сябры. Зараз мы пакуль школьнікі. Але гэты год для нас асаблівы: трэба будзе зрабіць важны выбар – вызначыцца з будучай прафесіяй. Дакладна ведаем адно, дзе б мы ні вучыліся, нас заўсёды будзе цягнуць дадому.

Наш край – непаўторны! Размаўляючы з сябрамі ў сацыяльных сетках, нам ёсць пра што распавядаць. Захапляе жыццё нашага легендарнага земляка Кірылы Пракопавіча Арлоўскага, які ўнёс вялікі ўклад у гісторыю Мышкавіч, калгаса «Рассвет». Расказваем аб рэканструкцыі мемарыяла «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі». Чыгірынскае вадасховішча – адно з самых маляўнічых месцаў не толькі на Магілёўшчыне, але і ў Беларусі. Сваёй прыгажосцю зачароўвае Жыліцкі палацава­паркавы ансамбль.

Вельмі прыемна, што раённая арганізацыя ГА «БРСМ» аб’ядноўвае шмат актыўных рабят. Асабіста для нас гэта рытм жыцця, які падштурхоўвае да новых вышынь, прадастаўляе выдатную магчымасць раскрыць свой патэнцыял. Упершыню мінулым летам працавалі ў студэнцкім атрадзе. Два гады запар з’яўляліся валанцёрамі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі падчас правядзення фестывалю «Сябры побач». Ездзім на розныя мерапрыемствы, прымаем удзел у конкурсах, рэалізуем экалагічныя праекты…

Вядома, пакуль ты малады, хочацца расці, развівацца, спазнаваць як мага больш цікавага. Вядома, вялікія гарады вабяць. Але маленькі, спакойны, утульны і ціхі Кіраўск ужо заняў сваё месца ў нашых сэрцах.

Жадаем усім жыхарам раёна ніколі не забываць свой родны край. Быць актыўнымі ў грамадскім жыцці раёна.

З юбілеем, родная Кіраўшчына!

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость