Темы

Бліц-апытанне з нагоды юбілею Кіраўшчыны

Бліц-апытанне з нагоды юбілею Кіраўшчыны

Сяргей ЧАЙКА, кіраўчанін, краязнаўца:

– Кіраўшчына для мяне заўсёды была і застанецца самым прыгожым, дарагім і мілым сэрцу месцам. А параўноўваць мне ёсць з чым. У Кіраўску я нарадзіўся і вырас, тут прайшло маё шчаслівае дзяцінства, памятныя гады вучобы ў СШ №1. Пасля заканчэння БДУ я звязаў свой далейшы лёс з вайсковай службай, якую праходзіў у Сібіры, Забайкаллі. У свой час аб’ездзіў увесь былы Савецкі Саюз: ад Брэста да Уладзівастока. Але, знаходзячыся ў такой далечыні ад сваёй малой радзімы, ніколі яе не забываў. Гэты куток мне мілы і таму, што тут жылі і жывуць мае бацькі, сваякі і сябры. І дагэтуль памятаю, з якім хваляваннем і радасцю ехаў на Кіраўшчыну, калі здаралася такая магчымасць. Для мяне ўсё тут было роднае: і каштанавая алея па вул.Кірава, і гарадскі парк, куды ў гады маладосці мы разам з сябрамі бегалі на танцпляцоўку, і ціхія вулачкі горада, праходзячы па якіх адчуваеш нейкую цесную душэўную сувязь.

Такую любоў да роднага краю мне прывілі бацькі: Георгій Мацвеевіч і Лізавета Васільеўна. Дзякуючы ім я пасля заканчэння службы вярнуўся на кіраўскую зямлю, да сваіх вытокаў.

Менавіта праз любоў да малой радзімы пачаў займацца краязнаўствам. Сабраў сямейнае дрэва (радаслоўную) сваякоў, бо лічу, што чалавек без мінулага, як дрэва без каранёў. Затым зацікавіўся гісторыяй Кіраўшчыны, тым, што было на гэтых землях некалькі соцень год таму. Шчыра кажучы, гэты занятак мяне вельмі захапіў, бо наколькі цудоўна адкрываць невядомыя старонкі гісторыі сваёй малой радзімы. За гады краязнаўчай работы ўпэўніўся, што нам ёсць чым і кім ганарыцца, пачынаючы з даўніны і да сённяшніх дзён. 

12 лютага наш раён адзначыць 85­годдзе з дня ўтварэння: па мерках чалавечага жыцця гэта шмат, а па гістарычных вехах – імгненне. Толькі ўявіце, што на кіраўскай зямлі першы чалавек з’явіўся ў каменным веку (мезаліце) каля 10 тысяч год таму. Гэта гістарычна пацверджаны археолагамі факт. Землі сучаснай Кіраўшчыны былі заселены людзьмі ў бронзавым, ранішнім жалезным вяках, у сярэднявеччы. І гэта дае нам лішні раз адчуць гонар за свой край, за яго багатую гісторыю. Лічу, што ведаць яго неабходна, каб жыць сёння і думаць аб будучым.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость