Бліц-апытанне з нагоды юбілею Кіраўшчыны

Бліц-апытанне з нагоды юбілею Кіраўшчыны

Аляксандр СЕРАКОЎ, выконваючы дырэктар Магілёўскага абласнога аграпрамысловага саюза, ветэран працы, узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», ганаровы гра­    мадзянін раёна:

Так сталася, што Кіраўскі раён, адкуль родам мая жонка, назаўсёды стаў для мяне другой радзімай. Сам я з Мсціслаўшчыны. У 1979 годзе мы пераехалі на Кіраўшчыну, дзе месцам маёй работы стала пасада эканаміста ў калгасеЧырвоны баец”. Час праляцеў незаўважна, за які, між тым, аддаў працы ў гэтай гаспадарцы і аграрным сектары 35 год, 16 з якіхна пасадзе кіраўніка.

За значны перыяд жыцця па­сапраўднаму зросся з Кіраўскай зямлёй, прычым у шырокім сэнсе гэтага слова, паколькі і працаваў на ёй, імкнуўся аддаць свае веды, уменні і навыкі, а пасля і вопыт. Тут выраслі і выхаваліся дзеці, якія яшчэ больш умацавалі нашы карані. Думаю, не памылюся і выкажу думку многіх, што ў Кіраўскім раёне заўсёды панавала і пануе нейкая асаблівая атмасфера, якая садзейнічае плённай стваральнай працы. А, галоўнае, тут добрыя, шчырыя і адкрытыя людзі, з якімі прыемна побач жыць і працаваць, адчуваць, што ты ім патрэбен. І гэта, безумоўна, надае і фізічных, і маральных сіл.

Добрыя словы хачу адрасаваць кіраўнікам сельгасарганізацый, спецыялістам раёна. Ведаю, што многія мае калегі па аграрным сектары краіны, хто хоць раз пабываў на Кіраўшчыне, па­добраму зайздросцяць мясцовай падборцы кадраў, іх граматнасці, кампетэнтнасці, а, галоўнае, адданасці сваёй справе. Тут заўсёды адчуваюцца ўзаемавыручка, дапамога, павага і выдатныя чалавечыя зносіны. Усё гэта ў большасці, думаю, зяўляецца вырашальным фактарам у тым, што Кіраўскі раён зяўляецца адным з флагманаў у сельскай гаспадарцы Магілёўшчыны.

Вельмі ганаруся ацэнкай у раёне сваёй працоўнай дзейнасці. Перад аграрыямі стаіць няпростая задача: забяспячэнне дабрабыту нашага народа. Па меры магчымасцей буду імкнуцца і далей быць карысным людзям у гэтым накірункудапамагаць маладзейшым калегам словам і справай. Рады, што мне давяраюць і зараз, калі знаходжуся на заслужаным адпачынку. Будзем і надалей накіроўваць работу абласнога аграпрамысловага саюза на паляпшэнне ўзроўню жыцця людзей сяла.

Напярэдадні юбілею раёна хачу пажадаць усім жыхарам Кіраўшчыны моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і працвітання!

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем