Бліц-апытанне з нагоды юбілею Кіраўшчыны

Бліц-апытанне з нагоды юбілею Кіраўшчыны

Аляксандра Карпава і Дзмітрый Сцепановіч, актывісты раённай арганізацыі ГА «БРСМ», вучні 11 класа СШ 2 імя К.П.Арлоўскага:

З малой радзімай любога чалавека шмат звязвае: памяць пра продкаў, слаўная гісторыя, традыцыі, родныя, сябры. Зараз мы пакуль школьнікі. Але гэты год для нас асаблівы: трэба будзе зрабіць важны выбарвызначыцца з будучай прафесіяй. Дакладна ведаем адно, дзе б мы ні вучыліся, нас заўсёды будзе цягнуць дадому.

Наш крайнепаўторны! Размаўляючы з сябрамі ў сацыяльных сетках, нам ёсць пра што распавядаць. Захапляе жыццё нашага легендарнага земляка Кірылы Пракопавіча Арлоўскага, які ўнёс вялікі ўклад у гісторыю Мышкавіч, калгаса «Рассвет». Расказваем аб рэканструкцыі мемарыяла «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі». Чыгірынскае вадасховішчаадно з самых маляўнічых месцаў не толькі на Магілёўшчыне, але і ў Беларусі. Сваёй прыгажосцю зачароўвае Жыліцкі палацава­паркавы ансамбль.

Вельмі прыемна, што раённая арганізацыя ГА «БРСМ» абядноўвае шмат актыўных рабят. Асабіста для нас гэта рытм жыцця, які падштурхоўвае да новых вышынь, прадастаўляе выдатную магчымасць раскрыць свой патэнцыял. Упершыню мінулым летам працавалі ў студэнцкім атрадзе. Два гады запар зяўляліся валанцёрамі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі падчас правядзення фестывалю «Сябры побач». Ездзім на розныя мерапрыемствы, прымаем удзел у конкурсах, рэалізуем экалагічныя праекты

Вядома, пакуль ты малады, хочацца расці, развівацца, спазнаваць як мага больш цікавага. Вядома, вялікія гарады вабяць. Але маленькі, спакойны, утульны і ціхі Кіраўск ужо заняў сваё месца ў нашых сэрцах.

Жадаем усім жыхарам раёна ніколі не забываць свой родны край. Быць актыўнымі ў грамадскім жыцці раёна.

З юбілеем, родная Кіраўшчына!

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем