Бліц-апытанне з нагоды юбілею Кіраўшчыны

Бліц-апытанне з нагоды юбілею Кіраўшчыны

Юрый КУЛАКОЎСКІ, ветэран працы, прадстаўнік былых кіруючых кадраў раёна:

З Кіраўскам раёнам мяне звязваюць 42 гады жыцця. Прыехаў сюды ў жніўні 1977 года. Да гэтага закончыў Магілёўскі педінстытут. І, паколькі, ужо тады быў актыўным камсамольскім работнікам, зяўляўся членам КПБ, то мяне запрасілі на пасаду інструктара  Кіраўскага райкама партыі. Не апошнюю ролю ў гэтым адыграў Яго вялікасць выпадак: яшчэ студэнтам меў магчымасць пазнаёміцца з тагачасным першым сакратаром Кіраўскага райкама КПБ М.І.Шапялевічам, які заўважыў, ацаніў і дапамог творча развіць мае дзелавыя якасці. Мікалай Іосіфавіч даў мне і галоўны ўрок усяго жыцця: быць адказным, патрабавальным да сябе і іншых і, разам з тым, паважаць, цаніць людзей, усе свае намаганні накіроўваць на паляпшэнне агульнага дабрабыту.

Трэба сказаць, мне заўсёды шчасціла на разумных, сумленных, таленавітых людзей. Такім быў начальнік майго аргаддзела Э.П.Сіневіч, які пазней узначаліў раённую газетуКіравец”. Ён здолеў за два гады з учарашняга студэнта выхаваць партыйнага работніка. Не начальнічка, які сядзіць у кіраўніцкім крэсле, а дзейнага функцыянера. Шмат неабходных і  карысных у рабоце якасцей пераняў я ў нашых славутых кіраўнікоў гаспадарак: Г.П.Салановіча, В.К.Старавойтава, В.А.Герасімовіча, В.М.Афонькіна, Р.З.Кагана, А.Н.Падалякалюдзей неабыякавых, дапытлівых, высокаінтэлектуальных. Карысным быў вопыт работы з партыйным кіраўніцтвам раёна: тым жа М.І.Шапялевічам, С.Я.Ганчаровым, А.І.Мамчыцам.

А першае знаёмства з Кіраўскам адбылося намнога раней. Яшчэ школьнікам, дзесьці пасля 8-га класа ехаў аўтобусам са Слуцка, дзе тады жыў, у Магілёў. І наш “Ікарус”  з-за паломкі зрабіў вымушаны прыпынак у раёне кіраўскай сельгастэхнікі. Памятаю, ужо тады гарадок  спадабаўся сваёй дагледжанасцю, акуратнасцю. Асабліва ўразіў той факт, што тут, паблізу жыве і працуе  легендарны  Кірыла Арлоўскі – старшыня калгаса “Рассвет”. Але на той час і ўявіць сабе не мог, што неўзабаве лёс зноў прывядзе мяне сюды, а Кіраўшчына стане па-сапраўднаму роднай. Менавіта на гэтай зямлі  адбылося маё прафесійнае і грамадскае сталенне, тут знайшоў і сваё асабістае шчасце.

На Кіраўшчыне давялося папрацаваць у якасці сакратара парткама КПБ у Жыліцкім саўгасе­тэхникуме, сакратара райкама КПБ, дырэктара Жыліцкай СШ, намесніка старшыні райвыканкама. У 1995 годзе ў выніку альтэрнатыўных выбараў стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі, праз год узначаліў камісію па правах чалавека і нацыянальных адносінах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Потым быў назначаны на пасаду Памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўнага інспектара па Магілёўскай вобласці. Праз чатыры гады зноў балатыраваўся і быў  выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, зноў узначальваў камісію па правах чалавека. Апошні час перад выхадам на заслужаны адпачынак  працаваў на пасадзе намесніка дырэктара інфармацыйна­аналітычнага дэпартамента выканкама СНД.

Але дзе б ні працаваў, якія б высокія пасады ні займаў, думкамі і сэрцам заўсёды быў з Кіраўшчынай, яе жыхарамі. Шчыра ўдзячны ім за жыццёвую навуку, аказаны ў свой час давер. Кожным днём сваёй працоўнай дзейнасці імкнуўся апраўдаць яго.

Кіраўскаму раёну – 85. За гэты час райцэнтр вырас у цудоўны гарадок. Галоўнай жа яго каштоўнасцю, я б сказаўвізітнай карткай, былі і застаюцца людзі. Творчыя, працавітыя. Невыпадкова Кіраўшчыну называюць кузняй кадраў.

Мне б хацелася, каб працвітаў і развіваўся далей наш раён, каб моладзь не пакідала родныя мясціны. А для гэтага трэба клапаціцца аб развіцці вытворчасці, стварэнні новых працоўных месц. Гэта стане гарантам жыццяздольнасці раёна.

Шчыра віншую кіраўчан і жыхароў раёна з юбілеем, жадаю здароўя і дабрабыту.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем