Темы

Часцінка маёй душы

Часцінка маёй душы

Деревня

Наўрад ці ва ўсім свеце знойдзецца такі чалавек, які б не адчуваў любоў да сваёй малой радзімы, бо ў кожнага павінен быць такі куток, дзе можна на некаторы час спыніцца і адпачыць ад віхуры жыцця і штодзённых клопатаў. 

У мяне таксама ёсць такое месца, дзе я магу прайсціся па сцяжынках успамінаў і вярнуцца ў дзяцінства. Гэта месца — мая малая радзіма, мая кіраўшчына.
На жаль, не вельмі часта ў мяне маецца магчымасць сюды прыехаць, але тыя дні, якія я праводжу тут, поўняць сэрца пачуццём радасці і цеплынёй. Я ўжо даўно заўважыў: дзе б я не быў, думкамі заўсёды вяртаюся да той вёсачкі, дзе нарадзіўся і вырас, дзе знаёмы кожны куточак і кожнае дрэўца…
Сёння ў мяне добры настрой, бо я еду туды, дзе жыве маё сэрца. Я еду дамоў!.. Вось я ўжо крочу па знаёмай вуліцы і дрэвы ветліва мне маха­юць сваімі галінамі. Кожны крок па роднай дарозе абуджае ў душы яркія эмоцыі. Іду і бачу, як на далоні, тую частку свайго жыцця, якая звязана з маёй вёскай. Безумоўна, зараз гэта не тая буйная вёска, якая была тут, калі я быў яшчэ маленькі, але яна мілая сэрцу… І нешта ў ёй засталося нязменным. Вось па абодвух баках вуліцы цягнуцца яблыневыя сады. Шмат яблыкаў сёлета. Калісьці тут, побач з садамі, было шмат хат. Іх ужо даўно няма, а сады ёсць. Яны, як старажылы, захоўваюць успаміны пра далёкія часы…
Крочу далей. І вось перад вачыма рассцілаецца поле. Адразу ж успамінаецца, як тут працавалі мае бацькі, працаваў і я сам. А вунь там заўсёды складвалі сена, дзе так любілі гуляць у хованкі дзеці. Дзіўныя былі часы…
Прайшоўшы поле, я спыняюся на беразе рачулкі. Яна ветліва пабліс­квае на сонцы. Колькі ж часу мы праводзілі тут! Матуля нават не магла загнаць у хату пасне­даць. Як жа добра на рэчцы летам! Све­ціць сонейка, спяваюць птушкі, чуецца вясёлы гоман і смех дзяцей…
Яшчэ некалькі хвілін, і я падыходжу да хаты, сваёй хаты. Радасна скрыпнулі весніцы, я прайшоў па двары і падняўся на ганак. Я дома! У хаце ўсё засталося нязменным з тых часоў, калі тут жылі бацькі. Стол засцелены прыгожым абрусам, ложкі акуратна запраўлены і ўпрыгожаны рушнікамі, узоры на якіх вышывалі бабуля і маці. Усё гэта ўбранства вярнула мяне на шмат гадоў назад, калі я быў хлапчуком…
Крыху адпачыўшы, выходжу на двор. Надыходзіць вечар, і прырода пачынае ззяць зусім іншымі фарбамі, якія цешаць вока. Удалечыні раскінуўся вялікі луг, па якім гуляюць буслы. Яны, як і я, лічаць, што гэта іх родны куток.
Непрыкметна на зямлю апускаецца ноч, і на небе пачынаюць зіхацець зоркі. Вакол цішэе, вёска засынае…
Калі ў мяне атрымліваецца, я наведваюся сюды і зімой. Тут становіцца прыгожа. Як добра ся­дзець каля цёплай печкі і ведаць, што на вуліцы мароз і завіруха…
Я вельмі шаную свой родны куток. Усё жыццё буду вяртацца сюды, каб набрацца сіл для новых дасягненняў. Мая вёска — гэта свет, дзе мне спакойна, цёпла і ўтульна.
Усё гэта і ёсць мая малая радзіма, якую нікому ў мяне не адняць.
Віталь МІХАЙЛАЎ.

 

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЕСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость