Да Дня друку. Бліц-апытанне “Раёнка” ў маім жыцці

Да Дня друку. Бліц-апытанне “Раёнка” ў маім жыцці

Ігар КУЗНЯЦОЎ, дырэктар СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”:
– Родам я з Клімавіцкага раёна, працаваць на Кіраўшчыне пачаў у далёкім 1986 годзе, тады ж і пазнаёміўся з “Кіраўцам”. З таго часу і дагэтуль – вось ужо больш за тры дзесяцігоддзі – з’яўляюся пастаянным падпісчыкам газеты.
Наша “раёнка” актыўна інфармуе сваіх чытачоў аб усіх важных і адметных падзеях. За апошнія гады ў газеце адбыліся значныя змены, напрыклад, у дызайне і вёрстцы, аўтарскія матэрыялы суправаджаюцца якаснымі фотаздымкамі, з’явілася інтэрнэт-версія выдання, якую я таксама пастаянна праглядаю, “Кіравец” актывізаваўся і ў сацыяльных сетках.
Асноўнымі героямі публікацый журналістаў “раёнкі” па-ранейшаму з’яўляюцца сельскія працаўнікі. Прыемна, што шмат увагі надаецца вяскоўцам, якія шчыруюць у сельскагаспадарчай галіне, іх заслугам і дасягненням. Так, у нашай гаспадарцы карэспандэнтаў “Кіраўца” заўсёды прымаюць з радасцю, павагай і ўдзячнасцю. Для нашых працаўнікоў трапіць на старонкі “раёнкі” – ганарова, гэтакі своеасаблівы стымул для больш якаснай працы.
Газета “Кіравец” – нібы люстэрка жыцця Кіраўшчыны. Ніякі іншы сродак масавай інфармацыі не адлюструе ў поўнай меры тое, што адбываецца ў раёне, так, як гэта робіць наша перыядычнае выданне.
Напярэдадні прафесійнага свята – Дня друку – ад імя ўсяго калектыву СГФ “Чыгірынка” хочацца падзякаваць супрацоўнікам рэдакцыі раённай газеты за ўвагу да нас і іх плённую працу на інфармацыйнай ніве. Будзем з “Кіраўцам”!

 

Аляксандр ЖУРАЎСКІ, старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС:
– З “раёнкай” знаёмы з малых год, калі яшчэ вучыўся ў школе. Бацькі заўсёды выпісвалі “Кіравец” – сярод усіх выданняў ён займаў у нас першае месца. Чыталі, безумоўна, і іншыя газеты і часопісы, але раённай газеце ў сям’і аддавалася асаблівая павага. Для мяне было вельмі цікава знаёміцца з навінамі Кіраўшчыны, даведвацца пра мерапрыемствы, якія праводзіліся ў раёне, чытаць пра людзей, іх лёсы і працоўныя будні. Памятаю, як гэта было ганарова – трапіць на старонкі газеты: калі ўбачыш там сваё прозвішча ці фота, пачуццё – не перадаць словамі… З тых часоў я працягваю бацькоўскую традыцыю – пастаянна выпісваю і чытаю “раёнку”.
РАНС вельмі цесна супрацоўнічае з рэдакцыяй “Кіраўца”. І гэта зразумела: нашы публікацыі ў друку, інфармацыі на сайце выдання прызначаны для ўсіх слаёў насельніцтва – ад дзяцей да грамадзян паважанага ўзросту. СМІ – гэта адзін з асноўных рычагоў уздзеяння на насельніцтва ў плане інфармавання і навучання мерам па бяспецы жыццядзейнасці. Папярэджванне пажараў і гібелі людзей – адна з прыярытэтных задач структуры МНС. І ў вырашэнні яе заслуга прэсы – вялізная.
Асабіста я працую ў райаддзеле з 2012 года, і за гэты час з калектывам рэдакцыі і галоўным рэдактарам Наталляй Хадаковай у нас склаліся шчырыя адносіны ўзаемаразумення. Журналісты называюць мяне няштатным карэспандэнтам. А па сутнасці так і атрымліваецца: большай колькасці матэрыялаў, якія я па службовым абавязку прадастаўляю для друку, не прыходзіць у рэдакцыю, бадай, ні ад якой іншай арганізацыі ці ўстановы.
Напярэдадні Дня друку хачу павіншаваць калектыў “Кіраўца” з прафесійным святам, пажадаць здароўя, цікавай творчай работы і радаваць чытачоў новымі публікацыямі!

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

 

 

Последние новости

Кировск — здоровый город

19 мая – Всемирный день памяти жертв СПИДа

19 мая 2024
Читать новость
Образование

Мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь»” прайшло ў дзіцячым садку №1 Кіраўска

19 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх