Дакладнасць – ветлівасць каралёў

Дакладнасць – ветлівасць каралёў

Сфера фінансавых зносін з’яўляецца вызначальнай у паспяховым развіцці дзяржавы. Ад таго, наколькі граматна мы распараджаемся наяўнымі рэсурсамі, наколькі прафесійна накіроўваем фінансавыя патокі, у многім залежыць і сітуацыя ў рэальным сектары эканомікі.

Фінансіст – шырокае паняцце. Імі называюць спецыялістаў розных прафесій, якія працуюць з фінансамі. У фінансістаў могуць быць розныя задачы: інвеставаць грашовыя сродкі, рыхтаваць справаздачы, аналізаваць фінансавыя паказчыкі. Работнікі фінансавага аддзела райвыканкама арганізоўваюць выкананне раённага бюджэту, забяспечваюць паступленне ўсіх прадугледжаных даходаў і расходванне бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з іх мэтавым прызначэннем. Акрамя таго, супрацоўнікі фінаддзела ажыццяўляюць кантроль на тэрыторыі раёна за выкананнем бюджэтнага заканадаўства.

Галоўны бухгалтар групы бухгалтарскай справаздачы і справаздачнасці фінаддзела райвыканкама Алена Храмовіч – адзін з найбольш вопытных фінансістаў раёна. Напярэдадні прафесійнага свята яна ўдастоена Ганаровай граматы галоўнага фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, ініцыятыўнасць у рабоце, паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад фінансавымі органамі і ў сувязі з Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў.
Алена Яўгенаўна ў гэтай сферы працуе з 1986 года пасля заканчэння фінансава-эканамічнага каледжа. Як сама яна адзначае, прафесія фінансіста – гэта мара дзяцінства. Матэматыка была адназначна самым любімым прадметам у школе, таму ў выбраным шляху не было аніякіх сумненняў. У райвыканкаме праходзіла вытворчую практыку. Некалькі гадоў працавала бухгалтарам у цэнтральнай райбальніцы. А калі запрасілі на пасаду намесніка галоўнага бухгатара фінаддзела райвыканкама на замену водпуска па догляду за дзіцяці, была рада, бо яшчэ падчас практыкі менавіта тут вельмі спадабалася працаваць. Алена Храмовіч працавала працяглы час у фінансавай часці РАУС, а ў 2017 годзе зноў перайшла ў фінаддзел райвыканкама – цяпер ужо на пасаду галоўнага бухгалтара.

Алена Яўгенаўна лічыць сябе шчаслівым чалавекам. Ёй вельмі падабаецца яе цікавая, пазнавальная і такая патрэбная работа. Жанчына любіць і цэніць дакладнасць, парадак ва ўсіх лічбах. Нездарма менавіта дакладнасць, згодна вядомаму афарызму, з’яўляецца ветлівацю каралёў. Прымаючы фінансавыя справаздачы з арганізацый і ўстаноў раёна, яна ўважліва іх правярае да дробязей і, калі патрэбна, дае кампетэнтныя кансультацыі.

Ладзяцца справы і ў сям’і Алены Яўгенаўны. Разам з мужам, які працуе слесарам аварыйна-дыспетчарскай службы раёна газазабеспячэння, выхавалі дзвюх дачок. Кожная знайшла свой шлях у жыцці, не такі як у бацькоў, але кожная – па сваёй мары. Старэйшая Юлія – урач, працуе ў Мінску, у меншай Яўгеніі – жаданне звязаць лёс з авіяцыяй, зараз яна вучыцца на другім курсе акадэміі авіяцыі і ў будучым плануе стаць інжынерам па кіраванні паветраных шляхоў.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Поспех юнага экскурсавода

17 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость
Единый день информирования

В рамках Единого дня информирования

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Чтобы электроприбор не стал причиной пожара

17 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость
Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Стрелка вверх