Темы

Дэпутаты сельскіх Саветаў і старасты вёсак Кіраўшчыны — у гушчыні работ

Дэпутаты сельскіх Саветаў і старасты вёсак Кіраўшчыны — у гушчыні работ

Абласны месячнік па добраўпарадкаванні актывізаваў работу па навядзенні парадку на месцах, у тым ліку і ў сельскіх населеных пунктах. Тут працуюць у адпаведнасці з раённым планам мерапрыемстваў, а таксама па ўласных планах.
Непасрэдны ўдзел у работах прымаюць дэпутаты сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. У тым ліку і на тэрыторыі Баравіцкага сельсавета. Карэспандэнты “раёнкі” падчас камандзіроўкі ў в.Шалаёўка назіралі за работамі па дэмантажу адслужыўшай свой тэрмін агароджы па вул.Садовай у в.Збышын, кіраваў якімі майстар вытворчага ўчастка “Шалаёўка” УКП “Жылкамгас”, дэпутат Баравіцкага сельскага Савета дэпутатаў Валерый Белягоў. І ўвогуле, як адзначыла старшыня сельскага Савета Алена Пашкевіч, Валерый Сямёнавіч — актыўны ўдзельнік усіх спраў.
Стараста в.Шалаёўка Ніна Шэпетава і прадавец мясцовага магазіна, дэпутат сельскага Савета дэпутатаў Вольга Некраш абмяркоўвалі пытанні навядзення парадку і добраўпарадкавання тэрыторый, інфармацыйнай работы сярод насельніцтва.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость