Дробязей у ахове працы не бывае

Дробязей у ахове працы не бывае

Ахова працы, жыцця і здароўя работнікаў, паляпшэнне ўмоў працы заўсёды былі і застаюцца ў ліку прыярытэтных пытанняў на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. Кожны кіраўнік і работнік павінны ўсведамляць меру адказнасці па забеспячэнні як уласнай, так і агульнай бяспекі, строга прытрымлівацца ўсіх інструкцый па ахове працы.

Чарговы раённы Дзень аховы працы, на які былі запрошаны кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы арганізацый раёна, прайшоў на базе двух аб’ектаў – дзіцячага сада “Вясёлка” аг.Мышкавічы і КСУП “Ніва-Барсукі”.

Дырэктар дашкольнай установы Вераніка Асташова давяла да ведама прысутных інфармацыю аб дзеянні працуючай і службовай асобы пры няшчасным выпадку, расказала пра дакументы, якія складаюцца паводле вынікаў расследавання няшчаснага выпадку. Даведаліся прысутныя і пра парадак зацвярджэння і накіравання неабходных дакументаў, у тым ліку ў вышэйстаячую ўстанову, пра дзеянні страхавальніка пасля заканчэння расследавання адбыўшагася трагічнага факта.

Намеснік старшыні райвыканкама, Таццяна Бяляўская нагадала аб адказнасці спецыялістаў арганізацый і прадпрыемстваў за выпуск на лінію вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане ці не маюць неабходных суправаджальных дакументаў, а таксама тэхнікі, якая не прайшла абавязковы тэхнічны агляд.
Падчас наведвання зернесушыльнай гаспадаркі дэталёва спыніліся на пытаннях забеспячэння аховы працы падчас правядзення работ пры сушцы і ачыстцы збожжа.

Таццяна Бяляўская адзначыла, што важнейшы сацыяльны эфект ад рэалізацыі мер па ахове працы – у захаванні жыцця і здароўя працуючых, скарачэнні колькасці няшчасных выпадкаў і захворванняў на вытворчасці. Яна звярнула ўвагу прысутных на тое, што ўсе адказныя спецыялісты арганізацый павінны праводзіць мерапрыемствы па інфармацыйным забеспячэнні работнікаў па пытаннях аховы працы: знаёміць са зместам загадаў і распараджэнняў па пытаннях аховы працы, абставінамі і прычынамі няшчасных выпадкаў, аварый, вытворчых непаладак, размяшчаць плакаты і наклейкі па ахове працы ў вытворчых і бытавых памяшканнях, на аўтатрактарнай тэхніцы і абсталяванні. Немалаважным аспектам забеспячэння належных умоў працы з’яўляецца наяўнасць у работнікаў спецадзення.

Подробно в номере № 54 (10676).


Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем