Дзяжурны па… студзені. “Кіравец” вяртае рубрыку

Дзяжурны па… студзені. “Кіравец” вяртае рубрыку

Па просьбах чытачоў, якія з даўніх часін сябруюць з “раёнкай”, рэдакцыя вяртае на старонкі газеты рубрыку “Дзяжурны па…”. У аўтарскіх матэрыялах, якія пад ёй будуць апублікаваны, журналісты нагадаюць аб асноўных адметных падзеях, што адбываліся ў жыцці Кіраўшчыны на працягу кожнага месяца.

Студзень. Назва першага месяца года гаворыць сама за сябе – сцюдзёная зіма, з маразамі і халадамі. Аднак сёлетні студзень не зусім, а можа, нават і зусім, не апраўдвае сваю назву, дарэчы, такая тэндэнцыя назіралася і ў папярэднія гады. Хто ведае, магчыма, люты яшчэ парадуе нас шчодрым сняжком і маразамі…
Затое студзень аказаўся багатым на адметныя падзеі. Бадай, найбольш яскравай з іх стала сустрэча Новага года. Здаецца, час з 31 снежня па 1 студзеня – звычайны дзень, звычайная ноч, жыццё працягваецца, аднак чамусьці ў большасці з нас менавіта гэты перыяд і гэтае свята становяцца часам чакання цуду, нечага новага і незвычайнага… Магчыма, паўплывае народны ажыятаж, магчыма – дзіцячая непасрэднасць, бо для дзяцей навагоднія святы – самыя чаканыя і радасныя! У пачатку месяца газета актыўна расказвала пра тое, як у раёне сустрэлі Новы год.
15 студзеня адбылася значная па­дзея – Магілёўшчына адзначыла 85-годдзе з дня ўтварэння. З гэтай нагоды ў некалькіх нумарах “раёнкі” быў апублікаваны цыкл разнастайных матэрыялаў.
Да слова, 2023 год аб’яўлены ў краіне Годам міру і стварэння. Ён падорыць беларусам нямала адкрыццяў. Плануецца, што ў гэтым годзе расчыніць свае дзверы для ганаровых гасцей і наведвальнікаў Жыліцкі гістарычны комплекс-музей, які зараз рэстаўрыруецца. У студзені яго наведаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і адзначыў, што палац набывае свой першародны выгляд і ў хуткім часе паўстане перад намі ў былым харастве.
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” у Кіраўску ўрачыста адкрылі дзіцячы дом сямейнага тыпу Алы і Дзмітрыя Перавознікавых. Ва ўтульным камфортным доме бацькі-выхавацелі пражываюць разам з дзецьмі Дашай і Арынай, Уладзіславам і Карынай. Няхай там пануюць любоў, шчасце і згода!
14 студзеня споўнілася 105 год з дня заснавання камісій па справах непаўналетніх. На працягу ўсяго гэтага часу камісіі адыгрывалі важную ролю ў рашэнні праблем абароны дзяцей ад жорсткасці і негатыўных уплываў сацыяльнага асяроддзя. З гэтай нагоды ў раённым Доме культуры адбылася тэматычная сустрэча за круглым сталом.
Студзень стаў паспяховым для вучняў СШ №1 і СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага – Саміны Ахундавай і Кацярыны Белянавай, Анастасіі Прусянковай: дзяўчаты сталі пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдне спецыяльнай адукацыі. Кацярына і Саміна заваявалі дыпломы I і II ступені адпаведна па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне. Абслугоўваючая праца”, Анастасія – III ступені па грамадазнаўству.
Для аматараў інтэлектуальных гульняў у студзені прайшоў зімовы турнір эрудытаў, арганізаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Падкрэслім, што па суме ўсіх гульняў пераможцам турніру стала каманда рэдакцыі “Кіравец” і Со”.
29 студзеня грамадскасць адзначыла Дзень беларускай навукі. У Беларусі на дзяржаўным узроўні падтрымліваюцца людзі, якія займаюцца даследаваннямі, арыентаванымі на навізну і практычную аддачу. Такія спецыялісты – капітал дзяржавы. На Кіраўшчыне на належным узроўні наладжана навукова-даследчая дзейнасць, якую вядуць вучні школ разам са сваімі настаўнікамі.
Прафесійныя святы ў першы зімовы месяц адзначылі банкаўскія і фінансавыя работнікі – 1 студзеня, работнікі сацыяльнай абароны – 5 студзеня і выратавальнікі – 19 студзеня.
Традыцыйна, студзень багаты на праваслаўныя святы: Раство Хрыстова, Хрышчэнне і Абразанне Гасподняе – самыя значныя з іх.
Пачынаючы з 2010 года, кожны студзень на Кіраўшчыне праводзіцца фестываль “Калядныя сустрэчы сяброў” – для наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту РЦСОН. Сёлетні год не стаў выключэннем. Удзел у фестывалі прынялі чатыры каманды. Кіраўчане сталі лепшымі ў намінацыі “Чароўныя рукі майстра”.
Напрыканцы месяца прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. Конкурс гэты заўсёды чаканы ў педагагічным асяроддзі, праходзіць цікава і змястоўна.
Значнай падзеяй месяца сталі мерапрыемствы, праведзеныя ў нашым раёне ў рамках міжнароднай патрычтынай канферэнцыі “Гэта трэба – не мёртвым! Гэта трэба – жывым: Буйніцкае поле – поле памяці”: у Борках на мемарыльным комплексе “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” адбыўся мітынг-рэквіем, на сцэне раённага Дома культуры – прэзентацыя абласнога патрыятычнага праекта “Песня роднай зямлі”.
Студзень 2023 года стаў чарговай старонкай у летапісе жыцця Кіраўшчыны і яе жыхароў.
«Дзяжурыла» Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024