Темы

Кіраўнікі і спецыялісты сельгасарганізацый Кіраўшчыны наведалі выставу «Белагра-2023»

Кіраўнікі і спецыялісты сельгасарганізацый Кіраўшчыны наведалі выставу «Белагра-2023»

З 6 па 11 чэрвеня ў выставачным цэнтры Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі Камень” праходзіў Беларускі аграпрамысловы тыдзень, у рамках якога адбыліся Міжнародныя спецыялізаваныя выставы “Белагра-2023”, “Белферма”, “Белпрадукт”, “Продмаш. Холад. Упак”.

Выставу “Белагра-2023” наведалі кіраўнікі і спецыялісты сельгасарганізацый Кіраўшчыны, дэлегацыя з ліку прадстаўнікоў працоўнага калектыву ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.Намеснік дырэктара па збыце і маркетынгу сельгаставарыства Вольга Пішчаліна расказала: “Актыўны ўдзел у выставе прымаў і наш “Рассвет”. Мы прадстаўлялі наведвальнікам аграрнага форуму агародніну Прыдняпроўскага краю. Да слова, з усёй вобласці з такой прадукцыяй наша таварыства было адзінае. Мы прапаноўвалі прадэгуставаць агуркі, таматы. Прыемна, што рассветаўскі выставачны павільён удзельнікі выставы пакідалі ў добрым настроі. Значыць, наша прадукцыя ім спадабалася!”.

Падчас выставы кіраўчане мелі магчымасць пазнаёміцца з перадавымі накірункамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання сельгаспрадукцыі, а таксама навінкамі і разнастайнасцю сельгастэхнікі. Сёлета спецыялізаваная выстава “Белагра-2023” праводзілася ўжо ў 33 раз. Удзел у вядучым форуме аграрыяў краіны прынялі каля 450 кампаній з дзесяці краін свету. Былі прадстаўлены экспазіцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальнай
акадэміі навук, Канцэрна “ Б е л д з я р ж х а р ч п р а м ” , Белкаапсаюза, усіх абласцей краіны, а таксама 14 абласцей Расійскай Федэрацыі.

Падрыхтавала Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость