Галоўнае свята краіны (бліц-апытанне жыхароў Кіраўскага раёна)

Галоўнае свята краіны (бліц-апытанне жыхароў Кіраўскага раёна)

День независимости РБ

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) мы звярнуліся да жыхароў раёна з просьбай падзяліцца думкамі, што для іх азначае гэтае свята.

Блиц-3

Аляксандр ПЕТРАНКОЎ, трактарыст-машыніст КСУП “Ніва-Барсукі”, узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені, ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”:
— Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — бе­зумоўна, галоўнае свята для кожнага жыхара нашай краіны. Сімвалічна, што адзначаецца яно 3 ліпеня, у дзень, калі беларуская зямля была вызвалена ад фашысцкай навалы. Цана, якой заваявана наша незалежнасць — непамерна вялізная. Аб гэтым усе мы павінны памятаць і ніколі не дапусціць паўтарэння той бяды.
Яшчэ мы павінны цаніць тое, што ў нас ёсць: магчымасць жыць у мірнай, дружалюбнай краіне, гадаваць дзяцей, радавацца ўнукам. Я шчаслівы, што працую на сваёй зямлі, на малой радзіме — у Барсуках, дзе нарадзіўся і вырас. І, думаю, кожнаму прыемна, што сёлетні год у нашай краіне аб’яўлены Годам малой радзімы. Мы павінны працаваць так, каб яна ўладкоўвалася, квітнела.
Вельмі ўдзячны кіраўніцтву дзяржавы за высокую ацэнку маёй працы. Сельскагаспадарчая праца — нялёгкая і адказная, але вельмі пачэсная, бо сяльчане з’яўляюцца тымі, хто ў значнай ступені забяспечвае харчовую незалежнасць дзяржавы.
А яшчэ гэтае свята і наогул пачатак ліпеня для мяне асабіста атаясамліваецца з хуткім надыходам жніва — самай хвалюючай і адначасова радаснай для хлебаробаў парой. Паспявае яго вялікасць хлеб, і літаральна ўсе думкі зараз аб гэтым!..

Блиц-2

Ніна ЛЯЎКОВІЧ, аператар машыннага даення МТФ “Пархімкавічы” КСУП “Жылічы, узнагароджана ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года Магілёўшчыны” за 2017 год:
— Наша галоўнае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю дзяржавы і верыць у яе светлую будучыню. Асаблівая ўдзячнасць за гэтую дату — нашым слаўным ветэранам — тым, хто адстаяў незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Наша задача — прадстаўнікоў сённяшніх і будучых пакаленняў — умацоўваць суверэнітэт дзяржавы мірнай і стваральнай працай.
Прыемна, што Кі­раў­шчына і яе прадстаўнікі становяцца пераможцамі і прызёрамі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, у лік якіх пашчасціла трапіць і мне.
Вельмі парадавала, што па выніках работы за мінулы год наша сельгаспрадпрыемства стала пераможцам раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый за дасягненне лепшых рэзультатаў у развіцці аграпрпамысловага комплексу, а таксама — што асабліва важна для мяне як жывёлавода — за павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак малака і мяса. Адчуваю задавальненне, што ў гэтыя дасягненні ўкладзены і мае намаганні.

Блиц-1

Алег БОЙКА, в.а. першага сакратара РК “БРСМ”:
— Сёння Беларусь — суверэнная рэспубліка, якая дынамічна развіваецца, актыўна ўзаемадзейнічае з іншымі краінамі і якая годна паказвае сябе на сусветнай арэне.
3 ліпеня мы ўсёй краінай будзем адзначаць Дзень незалежнасці, за якую змагалася не адно пакаленне нашых землякоў.
Сёння наша галоўная задача — прымножыць тое, што мы маем цяпер. Стабільна развіваецца эканоміка, многае робіцца для павышэння дабрабыту грамадзян, вядзецца актыўная работа па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, ажыццяўляецца падтрымка таленавітай моладзі, мнагадзетных сем’яў і многае іншае.
Мы шануем традыцыі, памятаем ваенны і працоўны подзвіг продкаў — годны прыклад для нас і будучых пакаленняў. Вельмі прыемна адчуваць гонар за свой народ, быць яго часткай і працаваць на карысць любімай Айчыны.

Блиц-4

Дар’я ХЛАПКОВА, выпускніца СШ №2 им.К.П.Орловского:
— Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь — самае галоўнае свята ў нашай краіне.
Вельмі сімвалічна, што мы адзначаем гэтае свята 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтую дату мы павінны заўсёды памятаць і шанаваць. З урокаў гісторыі мы ведаем, якой цаной дасталася нам сучаснае мірнае, камфортнае жыццё.
Напэўна, у нашай краіне няма такой сям’і, дзе б не захоўвалі памяць пра свайго героя. Мужнасцю і гераізмам у гады Вялікай Айчыннай вайны вызначыліся нашы землякі, у тым ліку і моладзь, якая стала на шлях барацьбы з ворагам.
Мне падабаецца, што ў гэты дзень у раёне право­дзяцца святочныя мерапрыемствы, у якіх кіраўчане традыцыйна прымаюць актыўны ўдзел, паўсюль адчуваецца дух патрыятызму, аддаецца даніна памяці нашых прадзедаў, дзякуючы якім мы зараз жывем у незалежнай краіне, маем грамадзянскія правы, упэўненасць у заўтрашнім дні.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость
Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх