Темы

Галоўны пастаўшчык навін ў Стаўпішчы і Падрэчча

Галоўны пастаўшчык навін ў Стаўпішчы і Падрэчча

pochta-podrecheІна Дземянкова для жыхароў вёсак Стаўпішчы і Падрэчча — жаданы госць. Праўда, госцем яе можна назваць вобразна. У двары сяльчан яна завітвае часта па роду сваёй дзейнасці. Яна — паштальён аддзялення паштовай сувязі “Падрэчча”.
На вёсцы паштальёна можна па праву называць галоўным пастаўшчыком навін. І не толькі… У любую пару года і ў любое надвор’е спяшаецца Іна Пятроўна да сяльчан, каб даставіць ім свежыя выданні, паштовыя пераводы, пенсіі, лісты і паштоўкі. А хтосьці заказвае і тавары штодзённага попыту, людзі больш сталага ўзросту, якім цяжка дабрацца да аптэкі, просяць яе набыць нават лякарствы. Так што мясцовага паштальёна вельмі чакаюць, асабліва адзінокія або адзінока пражываючыя бабулі ці дзядулі, час за часам выглядаючы ў вакенца, ці не ідзе Іна Пятроўна са звыклай сумкай на плячы — чулая і спагадлівая жанчына.
Дарэчы, работа аддзялення паштовай сувязі “Падрэчча”, якім кіруе Таццяна Дзякава, заслугоўвае добрых слоў. Тут заўсёды падпісная кампанія праводзіцца на належным узроўні. І загадчык аддзялення, і паштальён пастаянна праводзяць работу з насельніцтвам, знаходзяць, як гаворыцца, дарогу ў кожны дом. На бягучы момант перыядычныя выданні прыходзяць у 168 падвор’яў жыхароў Стаўпішчаў і Падрэчча — гэта работнікі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, настаўнікі, пенсіянеры і нават дачнікі.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость