Темы

Гарант спакою і ўпэўненасці для жыхароў Кіраўшчыны

Гарант спакою і ўпэўненасці для жыхароў Кіраўшчыны

gosstraxКаму не знаёма сітуацыя, калі спехам кудысьці адпраўляешся, потым усю дарогу нер-вуешся: ці выключаны газ, ці пагашана святло, ці зачынены вокны і дзверы? Гэта мае пад сабой глебу, бо такія, здавалася б, дробязі могуць прывесці да вялікіх непрыемнасцей. І “выратавальны круг” у іх папярэджанні і пераадоленні заўсёды “кідае” Белдзяржстрах. Кампанія на страхавым рынку краіны працуе ўжо 95 год. Увесь гэты час спецыялісты галіны знаходзяць узаемаразуменне з суб’ектамі гаспадарання і грамадзянамі, наладжваюць з імі доўгатэрміновыя адносіны і гарантуюць упэўненасць у заўтрашнім дні.
Прафесійнае свята стала добрай нагодай наведаць прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне. Як арганізавана тут работа, расказала яго дырэктар Ірына ТАРКАН:

— Як вядома, Белдзярж-страх — найбуйнейшая страхавая кампанія на сённяшні дзень. Усё больш людзей давяраюць ёй абарону свайго жыцця, здароўя і матэрыяльную ўласнасць, падабраўшы найбольш зручны від страхавання. Кваліфікаваныя работнікі прадстаўніцтва заўсёды дапамагаюць кліентам разабрацца ў шырокім спектры нашай дзейнасці.
Сёння мы маем магчымасць прапанаваць грамадзянам звыш 80 страхавых паслуг: як добраахвотных (асабістае, медыцынскае, страхаванне маёмасці і г.д.), так і абавязковых (страхаванне ад няшчасных выпадкаў на прадпрыемстве, грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, прафесійных захворванняў, пасеваў і г.д.). Дарэчы, дагаворы на добраахвотнае медыцынскае страхаванне сваіх работнікаў пастаянна афармляюць УКП “Жылкамгас”, ААТ “ПМК-97 Вадгас”, КСУП “Жылічы”, ААТ “Дабаснянскае”, КСУП “Ніва-Барсукі”, КСУП “Чырвоны баец”.
Прафесійнае свята сустракаем з добрым настроем. І для гэтага ёсць пазітыўныя прычыны, бо за студзень-лістапад мы выканалі ўсе асноўныя даведзеныя планавыя паказчыкі. Прадстаўніц-твам было заключана звыш 11,4 тысячы дагавораў (з іх 7,1 тыс. — добраахвотны від) па розных відах страхавання на суму 770 тыс. руб. А гэта значыць, што жыхары Кіраўшчыны давяраюць нам і ўпэўнены, што мы — гарант спакою, і ў выпадку чаго ім будзе выплачана кампенсацыя. Так, за 11 месяцаў бягучага года нашым кліентам была выплачана кампенсацыя на суму 471, 6 тыс. руб, з іх 417, 3 тыс. руб. — па відах абавязковага страхавання.
Рэгулярна праводзім розныя акцыі, прадастаўляем скідкі (да 50%) па розных відах паслуг. Адным словам, стараемся зрабіць усё магчымае для кліентаў.
Безумоўна, нашы поспехі — заслуга калектыву. Зараз у прадстаўніцтве працуе 16 чалавек. Гэта добрасумленныя, ініцыятыўныя людзі, якія на выдатна спраўляюцца з пастаўленымі задачамі. Значная іх частка — са стажам у сферы страхавання. Яны, маючы багаты вопыт, дасканала валодаюць сваёй справай і пастаянна выконваюць даведзены план. З задавальненнем называю тых, хто дасягнуў значных вынікаў у працы, наладзіўшы трывалыя кантакты з насельніц-твам і арганізацыямі на абслугоўваемай тэрыторыі: гэта страхавыя агенты Надзея Дзюіна (яна працуе амаль 20 год і ўваходзіць у лік лепшых прадстаўнікоў рэспублікі ў нашай сферы), Надзея Каляснёва, Людміла Міхневіч, Анжэла Скудная і іншыя.
Вядома, што мы не спыняемся на дасягнутым і будуем планы на будучыню. І далей будзем працаваць над павышэннем узроўню абслугоўвання кліентаў, паляпшэннем якасці паслуг, больш хуткім афармленнем страхавых полісаў і інш. Наша задача — рабіць усё, как нам і далей давяралі.
Размаўляла
Настасся ЛОГВІНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость