Гэта наша гісторыя – меркаваннямі наконт Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі падзяліліся жыхары Кіраўшчыны

Гэта наша гісторыя – меркаваннямі наконт Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі падзяліліся жыхары Кіраўшчыны

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі мы папрасілі кіраўчан падзяліцца меркаваннямі наконт гэтай гістарычнай падзеі.

Васіль МАРКЕВІЧ, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі:
– Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года стала лёсавызначальнай падзеяй у гісторыі нашай Айчыны. Дзякуючы ёй беларускі народ набыў дзяржаўнасць. У простых людзей з’явілася магчымасць заявіць аб сабе, атрымаць многія правы і свабоды.
Абвешчаныя тады ідэі адзінства, салідарнасці і сёння ў цэнтры ўвагі. У нашай краіне бягучы год праходзіць пад знакам Года народнага адзінства.
Зараз да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі прымяркоўваюць урачыстае адкрыццё значных аб’ектаў сацыяльна-культурнай, спартыўнай сфер, інфраструктурных праектаў. Праходзяць памятныя мітынгі, асветніцкія мерапрыемствы па патрыятычным выхаванні моладзі – яна павінна ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны.
Увага ў святочны дзень надаецца памятным месцам. Адно з такіх у нашым раёне – помнік земляку, удзельніку Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 года, грама­дзянскай вайны Ісідору Фёдаравічу Пятрушу ў Стаўпішчах.
Актыўны ўдзел у святочных, патрыятычных мерапрыемствах прымаюць члены раённых структур РГА “Белая Русь”, Камуністычнай партыі Беларусі, якія ў сваіх радах налічваюць адпаведна па 640 і 60 чалавек. Вопыт ветэранаў, якія ўнеслі вялікі ўклад ва ўмацаванне эканомікі раёна, працаўнікоў, праслаўляючых Кіраўшчыну сёння, – бясцэнны для маладога пакалення, якое павінна адчуваць адказнасць за будучыню Беларусі.

 

Ларыса БУДНІЦКАЯ, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Баравіцкай СШ:
– Можна па-рознаму ставіцца да гэтай даты, што, дарэчы, і адбываецца ў грамадстве. Але той факт, что Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года стала адной с важнейшых гістарычных падзей сусветнага маштаба, адмаўляць нельга адназначна. Прычым яна была заканамернай і непазбежнай для таго часу і адбылася пры поўнай падтрымцы народных мас.
Асабіста для мяне Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – гэта гісторыя маёй Радзімы, маёй краіны. Тут я атрымала адукацыю і выхаванне. Нас вучылі лепшым чалавечым якасцям: любіць і цаніць сваю дзяржаву, бацькоў, паважаць старэйшых, быць працавітымі і адказнымі, падтрымліваць і абараняць інтарэсы калектыву, у якім кожны яго ўдзельнік разглядаўся як асоба. Вялікую ролю ў фарміраванні майго характару і светапогляду адыграў ў свой час актыўны ўдзел у піянерскім і камсамольскім жыцці. Пра гэты цікавы і насычаны час, сваё юнацтва я і сёння ўспамінаю з асаблівай цеплынёй. Разам з сябрамі па школе мы ўдзельнічалі ў працоўных дэсантах, збіралі металалом і макулатуру, шэфствавалі над ветэранамі вайны і працы, ад якіх чулі шматлікія расказы аб іх ваеннай маладосці, калі яны абаранялі заваёвы сваіх бацькоў, той жа Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У памяці таксама – яркія ўспаміны аб святкаванні гэтага дня – у самым шырокім маштабе на ўзроўні вялікай краіны – былога СССР. Адзначалі гэты дзень і ў кожнай сям’і. У нашай, да прыкладу, абавязкова было ўрачыстае чаяпіцце з тортам…
Як бы там ні было, лічу, што гэтая дата – частка нашай гісторыі. Кастрычнік 1917 года надоўга вызначыў накірункі развіцця як дзяржавы ў цэлым, у саставе якой была і наша Беларусь, так і для кожнага чалавека, натхніў наш народ на значныя і выдатныя дасягненні.

 

Святлана КАРАНКЕВІЧ, кіраўчанка:
– Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі для нас, людзей, нара­дзіўшыхся і жыўшых у вялікай краіне пад назвай Савецкі Саюз, на працягу дзесяцігоддзяў лічыўся галоўным святам. 7 лістапада ва ўсіх гарадах праходзілі святочныя шэсці. Адбываліся ўрачыстыя адкрыцці пабудаваных аб’ектаў, спартыўных пляцовак, навасёлам уручалі ключы ад кватэр. Гэтыя традыцыі захоўваюцца і зараз.
Калектывы арганізацый і прадпрыемстваў імкнуліся да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі выканаць гадавыя заданні, аб чым потым гучала з высокіх трыбун. А якім прыгожым быў Кіраўск у гэты дзень: паўсюль – рознакаляровыя флагі, гучала музыка, ладзіўся святочны гандаль рознымі таварамі, гулялі людзі. Шмат прыязджала сяльчан: калоны ішлі з гармонікамі, перадавікі – з прыгожымі атласнымі стужкамі з надпісам “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва”.
Для нас, прадстаўнікоў старэйшага пакалення, і дагэтуль 7 лістапада ўспрамаецца як нешта добрае, светлае, аб’ядноўваючае.
У свой час, калі была ў школе піянерважатай, мы з дзецьмі выраблялі рознакаляровыя кветкі з паперы, падпісвалі транспаранты. А потым упрыгожаная калона ад школы рухалася ў бок плошчы імя Кірава, дзе і адбывалася галоўная святочная падзея.
Пазней, калі ў 1981-1986 гадах працавала загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі райкама партыі, сама рыхтавала сцэнарыі да святочных мерапрыемстваў. Памятаю, наколькі хвалявалася, прадумваючы кожнае слова, кожную песню ў сцэнарыі, балазе, побач былі надзейныя калегі, якія дапамагалі. У мяне і дагэтуль захоўваецца некалькі сцэнарыяў, прымеркаваных да Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Іншы раз, перагортваючы іх, чытаючы прозвішчы людзей, якіх ушаноўвалі на свяце, успамінаю гады сваёй маладосці, сваіх сяброў, яркія моманты ў станаўленні і развіцці нашага Кіраўска.
І дагэтуль 7 лістапада для мяне і маёй сям’і застаецца любімым святам: мы віншуем сваіх былых калег, сяброў, збіраемся з роднымі за сталом. У кожнага пакалення ёсць свае, дарагія сэрцу падзеі і даты…

Последние новости

Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024