Год мінулы – год наступны. Бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны

Год мінулы – год наступны. Бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны

Напярэдадні Новага года мы правялі традыцыйнае бліц-апытанне сярод жыхароў нашага раёна і прапанавалі адказаць на пытанні: чым Вам запоўніўся адыходзячы год і якія планы на будучы?

Надзея КАРАН­КЕВІЧ, ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна:
– Сёлетні год для многіх стаў вельмі эмацыянальным, шматлікім на мерапрыемствы і падзеі. З радасцю мясцовыя жыхары сустрэлі юбілейную дату – 85-годдзе з дня ўтварэння Кіраўскага раёна. Прыемна, што з кожным годам ён становіцца больш утульным і прыгожым. А самае галоўнае – кіраўчане любяць свой родны край, рупліва і старанна працуюць на карысць яго развіцця і працвітання.
Сёлетні год стаў адметны і тым, што ўсе мы адсвяткавалі 75-годдзе Вялікай Перамогі. Яе заваёвы – гэта гонар беларускага народа, наша незгасальная памяць перад подзвігам дзедаў і прадзедаў. Вельмі хочацца, каб жахі вайны ніколі больш не паўтарыліся на беларускай зямлі, асабліва гэта актуальна ў наш сённяшні неспакойны час, калі ў розных кутках планеты ўзнікаюць ваенныя канфлікты. Давайце ўсе мы будзем разам, захаваем мір і спакой у нашай краіне!
З вялікім гонарам успрынялі кіраўчане адкрыццё пасля рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”. Праведзеныя работы ўразілі сваімі маштабамі і значнасцю: Боркі сталі больш яскравым напамінам аб трагедыі, якую прынёс на беларускую зямлю фашызм. У чэрвені адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
У маёй сям’і ў адыходзячым годзе таксама было нямала прыемных момантаў. Так, малодшая дачка Аня атрымала другую вышэйшую адукацыю, прайшла стажыроўку і працуе ў замежнай кампаніі, якая знаходзіцца ў Мінску. У старэйшай Марыны таксама ўсё цудоўна ў жыцці: добрая работа, дружная сям’я.
Для нас жа з мужам самыя прыемныя ў жыцці моманты – калі побач любімыя ўнукі, якіх у нас чацвёра. Іван і Сцёпа добра навучаюцца ў школе, усебакова развітыя, з імі можна пагутарыць на самыя розныя тэмы, як з дарослымі. Марыя і Глеб пакуль яшчэ маленькія, але кожны момант, праведзены з імі, напаўняе жыццё асаблівым сэнсам і бясконцай любоўю і шчасцем.
Вельмі хочацца пажадаць кіраўчанам, каб надыходзячы 2021 год прынёс ім толькі радасныя падзеі і прыемныя навіны, каб усе былі здаровымі і шчаслівымі!

Андрэй ДРОЗД, трактарыст-машыніст ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага»:
– Адыходзячы год для мяне быў вельмі насычаным на значныя падзеі. Па-першае, у маі я дэмабілізаваўся. Служба ў 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе ў г.Віцебску стала знакавым крокам у маім жыцці: я па-іншаму стаў ставіцца да многіх рэчаў, больш цаніць бацькоў і родных, знайшоў новых сяброў. Па-другое, вярнуўшыся дадому, заняўся любімай справай – расціў і ўбіраў хлеб. Шчыра кажучы, за час службы, асабліва ўлетку, сумаваў па залацістых хлебных палетках, на якіх шчырую ўжо не адзін год.
Знакавым гэты год стаў і на працоўныя дасягненні. Разам са сваім напарнікам, стрыечным братам Сяргеем Драздом падчас жніва першымі ў нашай вобласці намалацілі тысячу, а потым – і дзве тысячы тон збожжа. Яркімі момантамі былі шматлікія ўзнагароды за нашу добрасумленную працу ад Магілёўскага аблвыканкама, райвыканкама, абласной і раённай прафсаюзных арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, ГА “БРСМ”.
Прыемнай падзеяй стала ўрачыстае ўзнагароджанне на абласной сцэне напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК: наш маладзёжны экіпаж па выніках абласнога спаборніцтва заняў першае месца!
Ад 2021 года не чакаю чагосьці чароўнага ці незвычайнага. Лічу, што кожны з нас сам будуе сваё жыццё і прымае рашэнні, ад якіх і залежыць, як складзецца далейшы лёс.

 

Таццяна ШЭЛЕГАВА, мнагадзетная маці, аг.Добасна:
– Адыходзячы год прынёс у мае жыццё значную падзею – я была ўдастоена ордэна Маці, яго мне ў Дзень маці, 14 кастрычніка, уручыў старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы.
Мне было наканавана лёсам нарадзіць і выхаваць шасцёра сыноў. 28-гадовы Юрый і 25-гадовы Аляксандр адправіліся ўжо ў самастойнае дарослае плаванне па жыцці. Абодва адслужылі ў арміі, стварылі свае сем’і. Данііл, якому 16 год, – навучэнец Жыліцкага сельгаскаледжа. 8-гадовы Захар і 6-гадовы Гардзей – школьнікі. Самы малодшы сынок Прохар, якому зараз 1 год і 9 месяцаў, знаходзіцца са мной дома.
Быць мамай шасцярых сыноў – няпроста. За кожную крывіначку перажываеш, з кожным дзеліш радасць і няўдачы. Аднак мае сыны – мой гонар, надзея, падтрымка і апора. Я – шчаслівая маці і хочацца, каб мае дзеці таксама былі шчаслівымі, стварылі свае моцныя, дружныя сем’і, вылучаліся добрасумленным і адказным стаўленнем да вучобы і працы, выраслі спагадлівымі і добразычлівымі людзьмі. У гэтым накірунку я іх і выхоўваю.
Напярэдадні надыходзячых навагодніх і калядных святаў жадаю чытачам раённай газеты моцнага здароўя – гэта зараз вельмі важна, а таксама міру і згоды ў сем’ях.

 

Вадзім БОКАЧ, ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі па пляжным футболе, гуляючы трэнер каманды па пляжным і міні-футболе “ЦОР-Masita” (Кіраўск):
– Мінулы год з-за пандэміі COVID-19 выдаўся нялёгкім для сусветнага спорту. Многія спаборніцтвы былі адменены наогул, перанесены на іншыя тэрміны або праводзіліся ў не зусім звычайных фарматах. Пацярпела ад напружанай эпідэмічнай сітуацыі і наша нацыянальная зборная па пляжным футболе, членам якой я з’яўляюся больш за 10 год. На міжнародным узроўні мы засталіся сёлета практычна без гульнявой практыкі, акрамя вучэбна-трэніровачных збораў.
І, тым не менш, для мяне і для маіх партнёраў-землякоў з пляжнафутбольнай каманды “СДЮШАР” (Кіраўск) у многім гэты год выдаўся даволі ўдалым. Маю на ўвазе здабытыя нарэшце залатыя медалі чэмпіянату Беларусі, да якіх мы доўга і настойліва ішлі. Мы, спартсмены з невялікага правінцыяльнага гарадка, змаглі пабудаваць, вырасціць сапраўдную моцную каманду, упэўнена прайшлі ўвесь адрэзак чэмпіянату і заслужана перамаглі. Больш таго, аформілі сёлета яшчэ і залаты дубль, выйграўшы другі сезон запар Кубак Беларусі. Асабіста мне пашчасціла быць прызнаным спачатку лепшым іграком чэмпіянату, а затым – і Беларусі ў сезоне-2020. Такая ацэнка, безумоўна, вельмі прыемная і стымулюе да новых перамог і дасягненняў.
На будучы сезон у пляжных футбалістаў шмат амбіцыёзных планаў. Зноў самыя высокія задачы кіраўчане ставяць перад сабой у чэмпіянаце і Кубку краіны. Пастараемся рэабілітавацца за сёлетняе паражэнне на старце сезону ад ПФК “Гроднааблспорт” у Суперкубку.
Як вядома, зараз наша каманда выступае пад новай назвай – “ЦОР-Masita” і прадстаўляе Магілёўскую вобласць. І ўжо атрыманы першыя поспехі за мяжой: заваявалі “бронзу” ў Еўразійскай лізе пляжнага футбола, якая праходзіла ў падмаскоўным Каралёве. Нашай камандзе налетась прадстаіць яшчэ больш адказнае выступленне на міжнароднай арэне – у Лізе чэмпіёнаў, турніры мацнейшых клубных каманд Старога Свету. На ўзроўні зборнай Беларусі запланаваны матчы Еўралігі, адборачнага турніру на чэмпіянат свету. Але гэта ўсё пакуль толькі планы. Вельмі хацелася б, каб іх рэалізацыі нічога не перашкодзіла.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024