Год мінулы – год наступны. Бліц-інтэрв’ю с жыхарамі Кіраўшчыны

Год мінулы – год наступны. Бліц-інтэрв’ю с жыхарамі Кіраўшчыны

Традыцыйна напярэдадні Новага года рэдакцыя праводзіць бліц-апытанне сярод жыхароў Кіраўшчыны наконт самых яскравых падзей, якія адбыліся ў іх жыцці ў адыходзячым годзе.

Аксана БРАГА, аператар машыннага даення кароў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”:
– Адыходзячы год стаў для мяне напэўна адным з самых яркіх: у снежні бягучага года ў шэрагу іншых прадстаўнікоў нашай краіны я была ўдастоена высокай дзяржаўнай узнагароды – медаля “За працоўныя заслугі”. Урачыстае ўручэнне ўзнагарод у Палацы Рэспублікі правёў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Шчыра кажучы, уражанні ад мерапрыемства – незабыўныя. У нас была магчымасць прайсці па прыгожых пакоях Палаца Рэспублікі, затым адбылося ўрачыстае ўшанаванне прадстаўнікоў самых розных прафесій з усіх куткоў Беларусі.
Прыемна было пачуць адрасаваныя ў наш адрас словы прэм’ер-міністра аб тым, што мы заслужылі таго, каб пра нашы працоўныя дасягненні даведалася ўся краіна.
Лічу, што гэты медаль – агульная заслуга ўсяго нашага дружнага калектыву. Высокія надоі складаюцца з самых розных паказчыкаў: якасных кармоў, належнага догляду і лячэння рагуль і іншае. Шчыра кажучы, у сельгасфіліяле “Чыгірынка” нямала дастойных і добрасумленных працаўнікоў.
Спадзяюся, што надыходзячы год для нашай краіны, Кіраўшчыны, сельгасфіліяла, дзе я працую, стане годам новых дасягненняў, развіцця і высокіх вытворчых вынікаў. А самае галоўнае – няхай над нашай прыгожай краінай будзе мірнае неба, каб мы мелі магчымасць жыць і працаваць, гадаваць дзяцей і ўнукаў. Нашаму беларускаму народу многае па сілах, бо ён моцны, працалюбівы і добразычлівы.

Уладзіслаў ПЕТРУЛЕВІЧ, заатэхнік-селекцыянер ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, малады спецыяліст:
– 2022 год стаў адметным для мяне па той прычыне, што я працаўладкаваўся на сваё першае рабочае месца! У калектыве шчырую з ліпеня. Прафесію атрымаў падчас вучобы ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. У “Рассвеце” праходзіў вытворчую практыку, мяне зацікавілі ўмовы працы, стаўленне кіраўніцтва і калег да работы. Да таго ж, я родам з суседняга з Мышкавічамі горада Бабруйска і пра гэтую легендарную гаспадарку ведаю амаль з дзяцінства. Перад размеркаваннем, калі ўбачыў, што “Рассвет” уваходзіць у дзясятку лепшых гаспадарак у рэспубліцы, то адразу ж захацелася працаваць менавіта тут!
У мае прафесійныя абавязкі ўваходзіць кантроль за асемяненнем кароў і цялушак, за расцёламі, збіраю і апрацоўваю інфармацыю аб гэтых працэсах. Больш вопытныя калегі дапамагаюць. Не адмаўляе ў парадах намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка.
Жывёлагадоўля – гэта вельмі цікавая галіна, пакуль што ні ў сваім прафесійным выбары, ні ў першым працоўным месцы не расчараваўся! Гэтага ж жадаю ўсім маладым спецылістам! Ну, а жыхарам Кіраўшчыны – моцнага здароўя, дабрабыту і прафесійных поспехаў у новым годзе!

Вадзім БОКАЧ, ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі па пляжным футболе
(з 2009 года), гуляючы трэнер ПФК “ЦАР” (Магілёў):

– 2022 год у спартыўным плане для мяне і маіх сяброў-футбалістаў склаўся дваяка. З аднаго боку, наша клубная каманда “ЦАР” (Цэнтр алімпійскага рэзерву), аснову якой складаюць кіраўскія футбалісты, бліскуча правяла гэты сезон, заваяваўшы ўсе тры галоўныя трафеі: мы сталі другі раз запар чэмпіёнамі краіны, трэці – уладальнікамі Кубка Беларусі, а напачатку сезона нарэшце выйгралі і Суперкубак. Каманда з Прыдняпроўскага краю на бягучы момант па праву лічыцца мацнейшай у краіне.
А вось што тычыцца нацыянальнай зборнай, гонар якой акрамя мяне абараняюць кіраўчане Арцемій Дрозд, Юрый Пятроўскі і Антон Акуліч, то тут склалася далёка не так, як хацелася б. І ў тым няма віны каманды, а справа ў незразумелых і недарэчных санкцыях, пад якія, як вядома, трапілі спартсмены Беларусі і Расіі. На жаль, сутыкнуліся з імі і пляжнікі абедзьвюх краін. У выніку нашы камнады “праляцелі” міма Еўралігі-2022, адборачных матчаў на Сусветныя гульні і на Еўрагульні 2023 года. Прычым, не дапусціўшы беларусаў і расіян да важнейшых турніраў, чыноўнікі “ад спорту” пазбавіліся двух істотных канкурэнтаў: Расія – чэмпіён свету 2021 года, Беларусь – віцэ-чэмпіён Еўропы…
На наступны год, безумоўна, ускладваем вялікія надзеі. У красавіку адбудзецца адбор на чэмпіянат свету-2023, а ў канцы года пройдзе і сам Мундыяль. А яшчэ чакаем ІІ гульні краін СНД – мы будзем выступаць адназначна, бо яны будуць праходзіць у Мінску. Вельмі верым, што здаровы розум усё ж возьме верх над палітычнымі амбіцыямі пэўных спартыўных (і не спартыўных) “дзеячаў”, і налетась наша зборная вернецца ў сусветны і еўрапейскі спорт. Прынамсі, самі спартсмены зробяць усё ад іх залежачае, каб вярнуцца ў спартыўную эліту і выступаць дастойна.

Вольга ЗАРКЕВІЧ, кіраўчанка:
– Для мяне і маіх родных адыходзячы год вызначыўся доўгачаканай і яркай падзеяй – нараджэннем любімай дачушкі і ўнучкі Варвары. Наша малышка з’явілася на свет напярэдадні дня нараджэння маёй матулі і стала для яе самым дарагім падарункам, бо ў яе пяцёра ўнукаў-хлопчыкаў, і вось з’явілася наша маленькая прынцэса.
Парадавала мяне яшчэ адна падзея – правядзенне рамонту ў кватэры. Зрабіла ўсё так, як марыла, і зараз з задавальненнем гляджу на рэзультат.
З верай у лепшае жыву ў чаканні надыходзячага года. Вельмі хочацца, каб ён быў пазітыўным, добрым і абавязкова мірным. Напэўна, многія пагадзяцца з тым, што нічога ў свеце не можа быць даражэй за здароўе родных і блізкіх людзей, за мірнае неба над галавой.

Павел ПЯТРУША, кіраўчанін, выпускнік-2022:
– Першая палова года была няпростай, бо я рыхтаваўся да здачы школьных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання. Пасля таго, як гэты этап жыцця застаўся ў мінулым, нарэшце змог адпачыць. Летам працаваў у студатрадзе, праводзіў час з сябрамі, займаўся любімымі справамі.
Зараз я вучуся ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце на факультэце інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі, асвойваю спецыяльнасць “Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій”. У мяне пачалося самастойнае дарослае жыццё. Знайшоў сабе шмат новых сяброў, рад, што лёгка ўліўся ў калектыў аднагрупнікаў. Пакуль што вучоба даецца цяжка, аднак упэўнены, далей будзе лепей! У цэлым, лічу, што 2022 год атрымаўся ўдалым.
Напачатку надыходзячага года планую паспяхова здаць першую сесію. Таму зараз шмат увагі надаю вучобе.
У новым годзе жадаю ўсім поспехаў і дабрабыту!

Последние новости

Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Стрелка вверх