Темы

Індывідуальны прадпрымальнік аказаў дапамогу Баравіцкаму сельскаму Савету дэпутатаў у навядзенні парадку

Індывідуальны прадпрымальнік аказаў дапамогу Баравіцкаму сельскаму Савету дэпутатаў у навядзенні парадку

Працягваецца абласны месячнік па навядзенні парадку. Работы па добраўпарадкаванні  прылягаючых і замацаваных тэрыторый на Кіраўшчыне вядуць прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, сельскіх населеных пунктаў, а таксама школьнікі, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Свой уклад у працэс навядзення парадку ў аг.Баравіца нядаўна ўносіла ТАА “Кантарэлус” на чале з яго дырэктарам Аляксеем Нагірняком. У якасці дапамогі Баравіцкаму сельскаму Савету дэпутатаў ім былі арганізаваны работы па добраўпарадкаванні парка каля гандлёвых кропак райспажыўтаварыства ў Баравіцы, памяшканне аднога з якіх — былога магазіна “Гаспадарчыя тавары” — зараз належыць таварыству з абмежаванай адказнасцю, дзе наладжана нарыхтоўка дзікарастучай прадукцыі — грыбоў, ягад.

Як адзначыў Аляксей Нагірняк, навесці парадак на зямлі, зрабіць, каб родны край быў больш прыгожым і ўтульным, — справа кожнага грамадзяніна. Гэтай жа думкі прытрымліваецца і жыхар аграгарадка Дзмітрый Кірэеў, які працуе ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, а ў выхадны дзень па-сяброўску дапамагаў індывідуальнаму прадпрымальніку ў абрэзцы непатрэбных галін з дрэў парка.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость