Темы

Ісці на выбары: доўг ці абавязак?

Ісці на выбары: доўг ці абавязак?

На такую тэму ў Жыліцкім сельгаскаледжы прайшла дыялогавая пляцоўка.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы каледжа, якія на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будуць галасаваць упершыню.

Сярод спікераў дыялогавай пляцоўкі былі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Шчэрбіч, член камісіі па пытаннях аграпрамысловага комплексу Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і старшыня Маладзёжнага парламента пры Кіраўскім раённым Савеце дэпутатаў Анастасія Кірылава, намеснік дырэктара ўстановы адукацыі Аксана Нагарнюкова і выкладчык гісторыі Яўген Вараб’ёў.
Тэма прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь застаецца адной з самых актуальных для абмеркавання ў грамадстве. Бо ад выбару кожнага з нас залежаць важныя рашэнні, якія датычацца будучыні ўсёй краіны. Як падкрэсліла Алена Шчэрбіч, звяртаючыся да навучэнцаў, актыўны ўдзел маладых людзей у палітычным жыцці адыгрывае ключавую ролю ў фарміраванні грамадзянскай супольнасці. «Удзел у выбарах – гэта выказванне вашай актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Ад вашага выбару залежыць, каму вы даверыце сваю будучыню», – звярнула ўвагу Алена Васільеўна. Яна таксама дадала, што моладзь – самая дынамічная частка грамадства і вызначае будучае развіццё дзяржавы.
Аксана Нагарнюкова падтрымала думку Алены Шчэрбіч, адзначыўшы, што выбары – гэта не проста права грамадзян, але і іх прамая адказнасць перад грамадствам, грама­дзянскі абавязак. Актыўнасць моладзі ў палітыцы і сацыяльнай сферы – гэта аснова для далейшага прагрэсу і стабільнага эканамічнага росту.
Навучэнцы паразважалі над пытаннямі важнасці галасавання, ролі Прэзідэнта ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі і неабходнасці актыўнага ўдзелу маладога пакалення ў палітычным жыцці краіны.
Яўген Вараб’ёў расказаў аб станаўленні інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Анастасія Кірылава азнаёміла з дзейнасцю Маладзёжнага парламента пры Кіраўскім раённым Савеце дэпутатаў.
Завяршылася сустрэча тэматычнай віктарынай, паводле вынікаў якой самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя сувеніры.
Дыялогавая пляцоўка стала важным крокам у павышэнні дасведчанасці навучэнцаў сельгаскаледжа аб значэнні выбараў і развіцці ў іх пачуцця адказнасці за будучыню сваёй дзяржавы.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость