Калі ў жыцці была вайна…

Калі ў жыцці была вайна…

Разам з іншымі сённяшнімі ветэранамі вайны ў Афганістане сустракае свяшчэнную для іх дату – Дзень памяці воінаў­інтэрнацыяналістаў – дырэктар сельгасфіліяла “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта­Магілёўаблнафтапрадукт” Ігар Кузняцоў. І яму давялося пабываць на чужой вайне ў 1984­1986 гадах. Хлопец з Клімаўшчыны разам з равеснікамі з мірнага жыцця трапіў туды, дзе вяліся баявыя дзеянні…

Як нядаўна ў размове падкрэсліў Ігар Уладзіміравіч, той, хто зведаў жахі вайны, па­асабліваму цэніць мір і спакой на зямлі. “Калі чуеш пра розныя ваенныя канфлікты, вельмі востра разумееш, наколькі важны мір у нашым жыцці, – адзначыў ён.

Пабываўшы тады на полі бою, ён сёння  дбае пра тое, каб радавала ўраджаямі мірнае поле, паляпшаліся ўмовы працы і рос дабрабыт сяльчан. Спрыяць вырашэнню хвалюючых  работнікаў сельгасфіліяла  праблемных пытанняў Ігар Кузняцоў стараецца і як кіраўнік сельгасарганізацыі, і як дэпутат Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў.

Вось і ў мінулую сераду прымаў удзел у сустрэчы рабочай групы на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў Галінай Слабоднікавай з жыхарамі аг.Стайкі, якая прахо­дзіла ў мясцовым сельскім клубе. Зацікаўленыя зносіны  працягваліся і пасля сустрэчы, на вуліцы.

 

Паколькі наша размова з Ігарам Кузняцовым адбывалася напярэдадні Дня памяці воінаў­інтэрнацыяналістаў, ён адзначыў, што ветэраны вайны ў Афганістане і ўдзельнікі іншых лакальных канфліктаў зараз агорнуты ўвагай і павагай, і гэта вельмі прыемна. Падчас сустрэч ім ёсць пра што ўспомніць, аб чым расказаць падрастаючаму пакаленню. Пра вернасць воінскай прысязе, мужнасць і гераізм, салдацкае братэрства…

Ігара Кузняцова прызвалі ў армію ў 1984 годзе, і пасля “вучэбкі”, якую прахо­дзіў у Ашхабадзе, накіравалі ў Афганістан, дзе праслужыў па май 1986­га.

Эпізоды Афганскай вайны, безумоўна, засталіся ў памяці. Яна занатавала першыя дні знаходжання на далёкай спякотнай зямлі, у правінцыі Герат. Хлопцам здалося, быццам у нейкую ўсходнюю казку трапілі: горы, “зялёнка”, пустыня – не тое, што родны беларускі пейзаж з лясамі, азёрамі, бярозкамі. Казачныя ўражанні хутка развеяліся: выбухі, стрэлы – небяспека падсцерагала ўсюды. Дзесьці тры месяцы былі навабранцы ў напружанні, а потым прывыклі да ваеннага становішча, такой суровай службы.

Іх полк прымаў удзел у баявых аперацыях, выконвалі розныя задачы. Намеснік каман­дзіра ўзвода, старшы сяржант Ігар Кузняцоў, як і яго сябры па зброі, сярод якіх было нямала беларусаў, быў верны воінскай прысязе. Здараліся неймаверна цяжкія дні, побач гінулі таварышы, якіх дастаўлялі на Радзіму ў цынкавых трунах “чорныя цюльпаны”…

Вельмі трывожна было, прызнаўся ў размове Ігар Уладзіміравіч, калі пасля заканчэння службы садзіліся ў самалёт для вылету з Афгана: хваляваліся, каб на ўзлёце яго не збілі душманы. Прыляцелі ў Ташкент, адтуль ехалі да Масквы на поездзе. Як толькі ў мільгаючых за вокнамі пейзажах убачылі бярозы, хацелася выскачыць і пешшу ісці…

Маючы ветэрынарную адукацыю, Ігар Кузняцоў прыехаў працаваць у наш раён, у тагачасны саўгас “Бераснёўскі”. Пазней некалькі год працаваў на Быхаўшчыне. А ў 2007 го­дзе ўзначаліў сельгасфіліял “Чыгірынка”.

Зараз галоўныя клопаты кіраўніка – каб гаспадарка належным чынам падрыхтаванай увайшла ў пасяўную кампанію. Не без задавальнення ён адзначыў, што тэхніка гатова амаль на 100%: рамантавалі, даводзілі яе да ладу загадзя. Нават корманарыхтоўчая тэхніка ў поўным парадку. Завозяцца мінеральныя ўгнаенні, за іх унесена стопрацэнтная аплата. Сельгасфіліял будзе мець тукаў пад поўную патрэбу. Маецца і неабходнае насенне, толькі кукурузу трэба будзе закупіць, згодна плана, у сакавіку. Няма пытанняў з палівам. Дырэктар з упэўненасцю сказаў, што да 1 сакавіка гаспадарка будзе гатова да таго, каб распачынаць веснавыя палявыя работы.

З механізатарскімі кадрамі дапамагае “Магі­лёў­аблнафтапрадукт”, чалавек пяць выдзяляюць для ўдзелу ў пасяўной кампаніі.

Увосень 1200 га – на 300 га больш, чым у папярэднім годзе, – засеялі азімымі культурамі. Упор робіцца менавіта на азімыя, у сувязі з нізкай бальнасцю земляў з яравых сеюць кукурузу, аднагадовыя травы, пайзу.

На пытанне, як выходзяць азімыя з гэтай нетрадыцыйнай зімы, Ігар Уладзіміравіч адзначыў, што культуры – у нармальным стане.

Закранулі мы і пытанне работы жывёлагадоўчай галіны. Тут, дарэчы, усё ладзіцца. 100% малака рэалізуецца сор­там “экстра”. На дзень нашай размовы па яго вытворчасці “плюсавалі” 4,5 тоны да адпаведнага ўзроўню мінулага года. За студзень тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 120% да адпаведнага перыяду мінулага года. У сельгаспадарцы імкнуцца працаваць эфектыўна, прыбаўляць у паказчыках.

Ігар Кузняцоў на развітанне вельмі шчыра сказаў: усе беды, праблемы, жыццёвыя складанасці – гэта дробязі ў параўнанні з тымі, калі ідзе вайна, вось там сапраўдная бяда: разбурэнні, голад, страх – гэта самае жахлівае. Таму ўсім разам нам трэба берагчы мір на сваёй зямлі.

Наталля ХАДАКОВА.

На здымках: дырэктар сельгасфіліяла “Чыгірынка” Ігар Кузняцоў і старшыня Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаіл Фрэйберг гутараць з жыхаркамі аг.Стайкі.

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем