Темы

Кіраўчане пабывалі на галоўнай ёлцы краіны і губернатарскай ёлцы

Кіраўчане пабывалі на галоўнай ёлцы краіны і губернатарскай ёлцы

shariki-na-elkeПабываць на галоўнай ёлцы краіны ў Мінску — запаветная мара кожнага дзіцяці.
Сёлета на навагоднім свяце ў Палацы Рэспублікі разам з іншымі дзецьмі з розных рэгіёнаў Беларусі пабывалі і прадстаўнікі Кіраўшчыны — вучаніцы СШ №1 Дар’я Ананіч і Крысціна Ётвеш, гімназістка Ксенія Русецкая і Максім Няйштэтар з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева.
Па традыцыі, з надыходзячым Новым годам усіх удзельнікаў дабрачыннага свята ў межах акцыі “Нашы дзеці” павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і адзначыў, што ў нашай краіне ствараюцца ўсе ўмовы, каб дзеці маглі раскрыць свае здольнасці і таленты. Кіраўнік дзяржавы заклікаў рабят любіць сваю Радзіму, цаніць мір і бяспеку, цвёрда ісці да пастаўленай мэты, пераадольваючы цяжкасці, з аптымізмам глядзець у будучыню і верыць у лепшае.
Затым увазе рабят быў прапанаваны аўтарскі мюзікл “Крыштальная мелодыя”.
Дамоў удзельнікі навагодняга прадстаўлення вярнуліся не толькі з падарункамі, але і з багажом эмоцый.

У абласным цэнтры творчасці на Навагоднюю ёлку, па традыцыі, сабраліся выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, актывісты раённых мерапрыемстваў, а таксама дзеці-інваліды, дзеці-сіроты і дзеці, застаўшыеся без апекі бацькоў, хлопчыкі і дзяўчынкі з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў.
Сярод удзельнікаў святочнага мерапрыемства былі і рабяты з нашага раёна: Аляксандр Бярозка, Ігар Шчоткін і Станіслаў Эзрын з СШ №1, Таццяна Садоўнікава і Аліна Пацягова з гімназіі горада, Канстанцін Бегуноў з Мышкавіцкай СШ, Аліна Ермалаева і Анастасія Котава з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, Ратмір Клімаў з Дабаснянскага НПК ДС-СШ, Аляксандр Яраш з Баравіцкай СШ і Аліна Кукрэш з Жыліцкай СШ.
Усіх прысутных з навагоднімі святамі павіншаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі і выказаў надзею на тое, што сённяшнія вучні, якія паказваюць выдатныя вынікі ў вучобе, спорце, у недалёкім будучым будуць прыносіць карысць роднай краіне, мэтанакіравана і адказна працуючы дзеля яе далейшага развіцця і працвітання.
Затым каля зялёнай прыгажуні-ёлкі адбылося навагодняе прадстаўленне, дзе рабяты весяліліся разам з Дзедам Марозам і Снягуркай, іншымі казачнымі персанажамі.
Да ўвагі дзятвы таксама была пранавана навагодняя казка-мюзікл “Шчаўкунчык і Мышыны кароль”. Завяршальным акордам свята быў вялізны торт ад губернатара, якім пачаставалі ўсіх прысутных. Удзельнікі губернатарскай ёлкі атрымалі 2-кілаграмовыя салодкія наборы.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость