Темы

Кіраўскія землеўпарадкавальнікі 21 лютага адзначаюць сваё прафесійнае свята

Кіраўскія землеўпарадкавальнікі 21 лютага адзначаюць сваё прафесійнае свята

Зем-2Зем-1Зямля — найвышэйшая каштоўнасць дзяржавы. А таму за яе аховай і выкарыстаннем наладжаны пастаянны і надзейны кантроль, функцыі якога ўскладзены на землеўпадаркавальныя службы.
Сярод асноўных задач, якімі займаюцца землеўпарадкавальнікі, — рэалізацыя нарматыўна-прававых дакументаў дзяржаўнага рэгулявання зямельных адносін, устанаўленне межаў населеных пунктаў раёна, абнаўленне планава-картаграфічных карт, разгляд матэрыялаў па прадастаўленні зямельных участкаў і іншыя.
Напярэдадні прафесійнага свята мы сустрэліся з начальнікам землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Марынай КРАЎЧАНКА і папрасілі расказаць аб асноўных напрамках дзейнасці службы:

— Мінулы год, які ў нашай краіне быў абвешчаны Годам культуры, меў дачынене і да дзейнасці землеўпарадкавальнай службы, бо значная ўвага была нададзена культуры земляробства і гаспадарскіх адносін да зямлі.
Дзяржаўны кантроль за аховай і рацыянальным выкарыстаннем земляў на тэрыторыі раёна мы ажыццяўляем пастаянна. Асаблівая ўвага надаецца мэтаваму выкарыстанню і своечасоваму асваенню зямельных участкаў, недапушчэнню самавольных захопаў зямлі, а таксама навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў. Імкнемся да таго, каб знайсці дбайнага гаспадара на кожны кавалак пустуючай зямлі.
Калектыў наш невялікі — 4 спецыялісты. Для зручнасці сяльчан работнікі земслужбы замацаваны за кожным сельсаветам, яны рэгулярна выязджаюць у сельскія населеныя пункты раёна, вядуць прыём грамадзян па пытаннях, якія тычацца зямельных адносін.
У мінулым годзе нашай службай праведзена каля 1000 праверак захавання зямельнага заканадаўства, па выяўленых парушэннях выдадзена 563 прадпісанні, вынесена 56 пратаколаў і пастанаўленняў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Агульная сума спагнанняў склала больш за 1000 рублёў.
Летась за самавольны захоп зямельнага ўчастка быў прыцягнуты да адказнасці адзін грамадзянін. Нярэдкасць — выкарыстанне зямельных участкаў не па прызначэнні: грама-дзяне атрымліваюць зямлю пад будаўніцтва, але так нічога і не робяць. Парушэннем з’яўляецца і нямэтавае выкарыстанне зямельнага ўчастка: атрымалі зямлю пад будаўніцтва дома, а на самой справе займаюцца там вырошчваннем агарод-ніны. Летась прынята 5 пастаноў па адміністрацыйных спагнаннях на грамадзян, якія парушылі патрабаванні аб звароце за дзяржаўнай рэгістрацыяй правоў на зямлю.
Значная ўвага сумесна з сельвыканкамамі надаецца рабоце па ўцягненні ў сельгасабарот невыкарыстоўваемых зямельных участкаў. Пад кантролем работнікаў сельскіх Саветаў дэпутатаў праводзіцца абкошванне пустазелля, выдаленне шматгадовых насаджэнняў і хмызняку, знос пустуючых дамоў. Так, летась у сельгасабарот быў уцягнуты 421 гектар невыкарыстоўваемых земляў. Мы не па-кідаем без увагі ні аднаго ўчастка зямлі, які не апрацоўваецца па розных прычынах. Наш агульны клопат — берагчы зямлю, прымнажаць яе багацце.
Падчас праведзенай летась інвентарызацыі зямельных участкаў у 5 садаводчых таварыствах было выяўлена і канфіскавана 1,8 га незапатрабаваных земляў.
Пасля зносу пусту-ючых безгаспадарных дамоў паўстае не менш вострае пытанне па выкарыстанні застаўшыхся прысядзібных участкаў. У гэтым накірунку нашай службай таксама праводзіцца значная работа. Так, невыкарыстоўваемыя зямельныя ўчасткі, якія магчыма ўвесці ў севазварот, перададзены сельскагаспадарчым арганізацыям раёна. Дзе гэта зрабіць немагчыма, для больш рацыянальнага выкарыстання земляў пераразмяркоўваем участкі паміж грама-дзянамі для вырошчвання агародніны ці будаўніцтва жылых дамоў.
Штомесячна на сайце райвыканкама размя-шчаецца інфармацыя аб наяўнасці свабодных зямельных участкаў, якія могуць быць прадастаўлены грамадзянам для будаўніцтва дамоў. Да слова, у нашым раёне заўсёды маюцца ў наяўнасці свабодныя ўчасткі для рознага мэтавага прызначэння.
Мяркую, многія са мной пагадзяцца, што вельмі прыемна, праязджаючы па некаторых вуліцах горада і сельскіх населеных пунктаў, бачыць прыгожыя і дагле-джаныя прысядзібныя ўчасткі, кветнікі з рознакаляровымі раслінамі, акуратныя газоны. Радуе, што многія разумеюць — толькі агульнымі намаганнямі мы зробім нашу малую радзіму, нашу Кіраўшчыну прыгожай і квітнеючай.
Размаўляла Людміла СЯМЁНАВА.

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость