Клопат пра людзей — галоўны прыярытэт прафсаюзаў АПК Кіраўшчыны

Клопат пра людзей — галоўны прыярытэт прафсаюзаў АПК Кіраўшчыны

profsoyuzkoНапярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу аб ролі прафсаюзаў у жыцці вяскоўцаў мы папрасілі расказаць старшыню райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара СТАВЕРА:

— Асноўным накірункам нашай работы з’яўляецца абарона працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў членаў Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Асаблівую ўвагу надаем развіццю сацыяльнага партнёрства, удзель-нічаем у распрацоўцы і правядзенні ўзгодненай сацыяльна-эканамічнай палітыкі на раённым узроўні, канструктыўна супрацоўнічаем з райсельгасхарчам, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
У раённым пагадненні і ў калектыўных дагаворах прадугледжаны абавязацельствы, накіраваныя на забеспячэнне стабільнай работы працоўных калектываў, распрацаваны палажэнні па аплаце працы і прэміяванні, ахове працы, умацаванні вытворчай дысцыпліны, рэжыме працы і адпачынку работнікаў, арганізацыі харчавання, культурна-масавай і спартыўнай работы і інш.
Задача прафсаюзнага актыву нашай раённай арганізацыі — праводзіць сярод работнікаў тлумачальную работу, накіраваную на захаванне працоўнай дысцыпліны, добрасумленнае выкананне абавязкаў.
Гаспадарчымі органамі, упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, кіраўнікамі сельскагаспадарчых арганізацый сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі праводзіцца значная работа па паляпшэнні ўмоў працы членаў прафсаюза, прафілактыцы вы-творчага траўматызму.
У гаспадарках раёна ўведзены ў эксплуатацыю новыя малочна-таварныя фермы, рамантуюцца вытворчыя памяшканні, асфальтуюцца пляцоўкі. Пастаянна падтрымліваецца парадак у бытавых памяшканнях МТК “Кірава”, “Цяса”, “Казулічы”, “Стаўпішчы” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, на свінагадоўчым комплексе КСУП “Чырвоны баец”. Тут маюцца пакоі для прыёму ежы, гардэробныя, душавыя. Набыта мебель і бытавыя прыборы, а самі работнікі ствараюць для сябе ўтульнасць.
Значная ўвага прафсаюзаў надаецца арганізацыі харчавання работнікаў, асабліва тых, хто заняты цяжкай фізічнай працай. Для дастаўкі гарачых абедаў да месцаў вядзення работ задзейнічаны перасовачныя пункты.
Адной з форм сацыяльнага партнёрства лічым вучобу працоўных кадраў. На належным узроўні наладжана яна для старшынь прафкамаў, рэвізійных камісій, галоўных бухгалтараў, прафгрупоргаў, грамадскіх інспектараў па ахове працы.
Важным накірункам нашай дзейнасці з’яўляецца работа з раённым і абласнымі сродкамі масавай інфармацыі па асвятленні пытанняў аховы працы, забеспячэнні бытавых умоў для работнікаў. Прафсаюзныя камітэты сельскагаспадарчых арганізацый штодзённа падводзяць вынікі работы механізатараў на веснавых палявых работах, нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статка, уборцы ўраджаю і восеньскай сяўбе, у жывёлагадоўлі. Вядуцца экраны працоўнага спаборніцтва, у гонар перадавікоў на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі ўзнімаецца флаг працоўнай славы.
Шмат работы праводзіцца з моладдзю ў сельгасарганізацыях. Члены прафсаюза работнікаў АПК пастаянна прымаюць удзел у спартыўных мерапрыемствах, школьных лінейках, турыстычных злётах. За кошт сродкаў прафсаюзнага бюджэту аказваецца дапамога выхаванцам навучальных устаноў інтэрнацкага тыпу, мнагадзетным і малазабяспечаным сем’ям. Стала добрай традыцыяй узнагароджванне прафсаюзных актывістаў, выдатнікаў вучобы — выпускнікоў Жыліцкага сельгаскаледжа і ліцэя №15.
Важная задача — арганізацыя дзіцячага адпачынку. За кошт дабрачынных сродкаў Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама Магілёўскага аб’яднання прафсаюзаў, пярвічных прафсаюзных арганізацый, райкама прафсаюза набываюцца і становяцца больш таннымі пуцёўкі для дзяцей з няпоўных, мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў.
На высокім узроўні наладжана работа па фарміраванні здаровага ладу жыцця сярод членаў нашага прафсаюза. Добры доказ таму — занятыя высокія месцы на зімовых і летніх спартакіядах сярод сельскіх раёнаў, актыўны ўдзел членаў прафсаюза ў разнастайных спартыўных мерапрыемствах.
Аналагічным чынам будуецца работа і па развіцці самадзейнай творчасці і культурным адпчынку. Наша раённая арганізацыя прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага вакальнага конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Новыя галасы любімай краіны”, у творчым спаборніцтве “Новыя імёны Беларусі”. Варта адзначыць, што ў нас ёсць прыклады асабістага ўдзелу прафсаюзных лідараў у культурных і спартыўных мерапрыемствах. Так, заслугоўвае ўвагі дзейнасць прафсаюзных актывістаў Гульнары Клімовіч з ПМК-255 і Вольгі Леснікоўскай з ліцэя №15, старшынь прафкамаў Жыліцкага сельгаскаледжа Анатоля Лямцава і Яўгена Пішчаліна з “Рассвета”.
Усе старшыні прафкамаў добрасумленна выконваюць сваю справу. Напрыклад, дзякуючы намаганням лідара прафкама ААТ “Дабаснянскае” Святланы Голікавай у бягучым годзе для працаўнікоў палепшаны бытавыя ўмовы на вы-творчасці. Адказна ставяцца да арганізацыі працоўных спаборніцтваў, забеспячэння працаўнікоў гарачым харчаваннем старшыні прафсаюзных камітэтаў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Наталля Шапавалава, КСУП “Чырвоны баец” Іван Галанцоў, КСУП “Жылічы” Зінаіда Кісялёва, РАПТЗ Раіса Русецкая.
Поспехі ва ўсіх сферах дасягаюцца нялёгка. Яны патрабуюць матэрыяльных, тэхнічных і энергетычных затрат. Галоўны наш рэсурс — гэта людзі, і першаступеннай задачай прафсаюзаў з’яўляецца менавіта клопат аб іх.
Запісаў Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024