Темы

Любоніцкая бальніца сястрынскага догляду — лепшая сярод урачэбных амбулаторый Кіраўшчыны

Любоніцкая бальніца сястрынскага догляду — лепшая сярод урачэбных амбулаторый Кіраўшчыны

Бодык-медСярод калектываў сельскіх урачэбных амбулаторый лепшым прызнаны калектыў Любоніцкай бальніцы сястрынскага догляду, загадчыкам якой з’яўляецца Ірына Бодык.

Асноўныя функцыі бальніцы — аказанне медыка-сацыяльнай дапамогі пажылым і старым людзям, інвалідам, у якіх ёсць хранічныя захворванні і якія маюць патрэбу ў медыцынскім назіранні і доглядзе, пры гэтым, па стане здароўя ім не патрэбна лячэнне. Кожны тыдзень урач аглядае пацыентаў, робіць назначэнні, а персанал — круглыя суткі назірае за іх самаадчуваннем, выконвае медыцынскія працэдуры.
Зараз у Любоніцкай бальніцы сястрынскага догляду, разлічанай на 20 ложка-месцаў, знаходзіцца 19 пацыентаў. Гэта пераважна адзінокія састарэлыя людзі, якія не могуць самі сябе абслугоўваць.
Як адзначыла Ірына Бодык, у іх калектыве працуюць людзі, неабыякавыя да чужой бяды, яны ўмеюць не толькі аказаць медыцынскую дапамогу, а і выслухаць, дапамыгчы, падтрымаць добрым словам. Калектыў бальніцы — 14 чалавек. Медыцынскія сёстры, санітаркі, абслугоўваючы персанал імкнуцца ахапіць сваіх падапечных клопатам, стварыць для знаходзячыхся тут людзей па-сапраўднаму дамашнія ўмовы.
Кожны дзень персаналу даводзіцца сутыкацца з людскім болем, адчаем ці проста дрэнным настроем. А таму неабходна быць не проста медыкам, а і псіхолагам, і нянькай, а дзесьці і сябрам.
З пачатку адкрыцця Любо-ніцкай бальніцы сястрынскага догляду, а адбылося гэта ў 2004 годзе, працуюць тут сама загадчыца Ірына Бодык, медсёстры Таццяна Зуйко і Ірына Лыч, повар Алена Сізонава, санітаркі Любоў Салановіч і Алена Курбацкая.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость