Меркаванні кіраўчан на тэму рэалізацыі норм Дэкрэта №3

Меркаванні кіраўчан на тэму рэалізацыі норм Дэкрэта №3

НаллогРэалізацыя норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства” на бягучы момант — адна з самых абмяркоўваемых тэм. Гэта нядзіўна, бо тычыцца дакумент як дабрабыту дзяржавы наогул, так і кожнага грамадзяніна паасобку. Мы пацікавіліся ў шэрагу кіраўчан іх думкамі наконт гэтай тэмы.

Мікалай ПАД’ЯЛОЎСКІ, ветэран працы аграпрамысловага комплексу раёна, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”:
— Дэкрэт №3 накіраваны на папярэджванне такой важнай праблемы, як сацыяльнае ўтрыманства. Падаткі плаціць патрэбна — гэта аксіёма для любой дзяржавы свету. Калі чалавек здаровы, здольны працаваць і працуе, ён выплачвае вызначаныя дзяржавай падаткі. А з іх складаецца фінансаванне бюджэтнай сферы — медыцына, адукацыя, ахова грамадскага парадку і інш. Усе мы і нашы дзеці, унукі, карыстаемся дзяржаўнай падтрымкай. Але ж, не сакрэт, што ёсць пэўная катэгорыя грамадзян, якія не жадаюць працаваць, асобныя проста прывыклі нічога не рабіць. Чаму ж у такім выпадку адны павінны плаціць, іншыя — не?..
Магчыма камусьці ў нашым невялікім Кіраўску не так проста знайсці работу. Але адна справа, калі чалавек шукаў яе, звяртаўся ў службу занятасці, прадпрымаў іншыя крокі, другая — і не імкнуўся да гэтага.
Безумоўна, ёсць шматлікія нюансы. Бываюць цяжкія жыцёвыя сітуацыі, калі хтосьці не можа заплаціць збор. У такіх выпадках трэба падыходзіць індывідуальна, што, дарэчы, на ўзроўні мясцовых улад і робіцца.

Наталля МАІСЕЕНКА: намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама:
— Беларусь — сацыяльнаарыентаваная дзяржава. Пэўныя катэгорыі грамадзян карыстаюцца льготамі, атрымліваюць дапамогу і падтрымку. Існуе шэраг сацыяльных гарантый — такіх, як бясплатная медыцына, адукацыя і іншых. І ўсе выдаткі на гэтыя мэты ідуць з бюджэту.
Нашы дзеці наведваюць садкі, навучаюцца ў школах, у сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, атрымліваюць спецыяльнасць, забяспечваюцца першым месцам работы. Усё гэта, зразумела, патрабуе значных грашовых сродкаў.
І тыя, хто сёння афіцыйна не працуе і не плаціць падаткі, не ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных расходаў, проста перакладвае свае абавязкі на іншых.
Зразумела, ёсць пэўныя жыццёвыя абставіны, аднак працаздольныя грамадзяне абавязаны ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржрасходаў.

Алена ГЛЕКАВА, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі:
— Добрасумленная праца заўжды аб’ядноўвае людзей. Час зараз няпросты і, каб дабіцца лепшага, усім трэба старанна працаваць. Пазіцыя прафсаюзаў у адносінах занятасці чалавека наступная: кожны павінен працаваць і салідарна ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных расходаў: згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, усім грамадзянам даступны бясплатная адукацыя, ахова здароўя і іншыя паслугі. А гэта магчыма ажыццяўляць за кошт падатковых адлічэнняў.
Дэкрэт №3 з’яўляецца дадатковым стымулам для працоўнай дзейнасці, легальнай працы на карысць грамадства.
Зразумела, што ёсць сітуацыі, калі грамадзяне трапілі пад дзеянне Дэкрэта, але па аб’ектыўных прычынах не ў стане працаваць.У цяперашні час адпрацаваны дакладны механізм для вырашэння пытання аб вызваленні ад уплаты збору тых людзей, якія з прычыны склаўшыхся абставін могуць быць вызвалены ад уплаты.

Андрэй КАРПУК, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама:
— Меры, якія прадпрымае дзяржава па папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства, лічу правільнымі. Тычацца яны, у першую чаргу, тых грамадзян, якія не хочуць і нават не імкнуцца кудысьці ўладкавацца на працу, некаторыя гадамі знаходзяцца на ўтрыманні ў родзічаў. Між тым, згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожны грамадзянін павінен не проста працаваць, але і прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў.
Сёння ў Беларусі значныя фінансавыя затраты накіроўваюцца на сацыяльную сферу. Шмат за што ў краіне мы плацім не ў поўнай меры, а то і наогул
атрымліваем бясплатную дзяржаўную падтрымку. Ды чаму ж не заплаціць аднолькавы для ўсіх падатак? Ад сацыяльных ільгот не адмаўляецца ніхто.
Жыццёвыя сітуацыі, зразумела, існуюць розныя. І правільна, што кожны выпадак разглядаецца паасобку, камісійна.

Аляксандр ПЕТРАНКОЎ, механізатар КСУП “Ніва-Барсукі”, узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”:
— Усё свядомае жыццё — каля 40 год — адпрацаваў у роднай гаспадарцы. Памятаю, як з “дармаедамі” змагаліся яшчэ ў савецкія часы. А таму і зараз цалкам падтрымліваю Дэкрэт №3. Чаму, узнікае пытанне, хтосьці павінен працаваць з дня ў дзень, уплачваць падаткі, а іншы будзе туляцца каля крамы і ўвесь яго дзённы клопат — знайсці “лёгкага” хлеба? А, хутчэй за ўсё, зусім і не хлеба… Так, ёсць розныя выпадкі, не ўсе сапраўды маюць мажлівасць па аб’ектыўных прычынах і зарабіць, і заплаціць падатак, але гэта канкрэтныя моманты.
Даводзілася не раз чуць, што, маўляў, людзі і так удзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў: у цане на тавар, які купляецца ў гандлёвых кропках, закладваецца падатак на прыбытак. Лічу, што гэты аргумент можна паставіць пад сумненне. Тыя, хто працуюць, плацяць яшчэ і падаходны падатак з заработнай платы.

Жанна АФОНЬКІНА: намеснік галоўнага ўрача райбальніцы па медыцынскай часці:
— Медыцына ў нашай краіне бясплатная, а гэта значыць, што ўсе выдаткі на яе ўтрыманне ідуць з бюджэту, які складаецца ў тым ліку і з падаткаў працуючых грамадзян. Вось і атрымліваецца, што законапаслухмяныя беларусы ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, а астатнія карыстаюцца бясплатнымі медпаслугамі за кошт іншых. У корані не згодная з тымі, хто сцвярджае, што ўвогуле не карыстаецца бясплатнай медыцынай. Як медык, скажу, што такога быць не можа. У кожнага з нас ёсць бацькі, у многіх — дзеці і ўнукі, якія звяртаюцца ў медустановы калі не да ўрача, дык за якімі-небудзь даведкамі аб стане здароўя ці накіраваннем на абследаванне. Ніхто не застрахаваны ад нечаканай хваробы ці дрэннага стану здароўя, калі даводзіцца выклікаць “хуткую дапамогу”. Усё гэта таксама грамадзяне атрымліваюць бясплатна, прычым і тыя, хто плаціць падаткі, і хто — не.
З 56 чалавек, прайшоўшых лячэнне ў стацыянары райбальніцы, 8 — беспрацоўныя. Прычым кошт 1 койка-ложку зусім нятанны: у студзені, напрыклад, суткі знаходжання ў рэанімацыйным аддзяленні райбальніцы абыходзіліся дзяржаве больш за 600 рублёў, у хірургічным — каля 30 рублёў.
Лічу, што жыць за кошт іншых — недапушчальна і несправядліва.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Победа в сердце отзовётся

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Читать новость
Общество

VII Всебелорусского народного собрания

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Наследие героя

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Пад мірным небам Беларусі

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

«Победному Маю посвящается…»

8 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Праздничная афиша 9 Мая

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: бросать страну, миллионы людей в горнило войны – это не ко мне

7 мая 2024
Читать новость
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Якасць паслуг – на першым плане

7 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Стрелка вверх