Пасяджэнне праўлення Кіраўскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру: на ідэях міласэрнасці і гуманізму

Пасяджэнне праўлення Кіраўскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру: на ідэях міласэрнасці і гуманізму

На пашыраным пасяджэнні праўлення раённай арганізацыі Беларускага фонду міру былі падведзены вынікі работы за 2019 год і вызначаны задачы на год бягучы. Як адзначыла старшыня праўлення раённай арганізацыі Вольга Гаршкова, у цэнтры ўвагі міратворцаў раёна – рэалізацыя сямі праграм: “Памяць”, “Клопат”, “Падтрымка дзіцячых праграм”, “Падтрымка таленавітай моладзі”, “Мая Радзіма – Беларусь”, “За здаровы лад жыцця”, “Народная дыпламатыя”, сацыяльна значных акцый і праектаў для розных катэгорый грамадзян, сем’яў і дзяцей.

Зацікаўленая размова па пытаннях сумеснай работы.

Раённая арганізацыя, яе актывісты ўдзельнічаюць у грамадска­палітычным жыцці раёна, вобласці, рэспублікі, адгукаючыся на важныя дзяржаўныя падзеі, мерапрыемствы. Актыўнай была работа падчас правядзення парламенцкай выбарчай кампаніі.Як адзначыла старшыня праўлення раённай арганізацыі Вольга Гаршкова, у цэнтры ўвагі міратворцаў раёна – рэалізацыя сямі праграм: “Памяць”, “Клопат”, “Падтрымка дзіцячых праграм”, “Падтрымка таленавітай моладзі”, “Мая Радзіма – Беларусь”, “За здаровы лад жыцця”, “Народная дыпламатыя”, сацыяльна значных акцый і праектаў для розных катэгорый грамадзян, сем’яў і дзяцей.

Як было падкрэслена, дзяку­ючы падтрымцы міратворчага руху органамі ўлады, грамадскасцю, працоўнымі калектывамі раёна, рабоце актыву арганізацыі мерапрыемствы і акцыі Фонду міру паспяхова рэалізуюцца. Наладжана таксама цеснае супрацоўніцтва з раённымі структурамі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, “БРСМ”, БРПА.

За 2018­2019 гады на рахунак раённай арганізацыі Беларускага фонду міру паступіла добра­ахвотных ахвяраванняў на суму больш 12,5 тыс. рублёў (у тым ліку за 2019 г. – 6920 тыс. руб.). Значны ўклад унеслі працоўныя калектывы райбальніцы, аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, райаграпрамтэхзабеспячэння, райспажыўтаварыства, раёна газазабеспячэння, Кіраўскага ўчастка электрасувязі РУП  “Белтэлекам”, структур ААТ “ААБ “Беларусбанк” і “Белаграпрамбанк”, былога дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №15 і іншыя.

Грашовыя сродкі выкарыстоўваюцца для рэалізацыі міратворчых спраў, арганізацыі мерапрыемстваў, акцый.

Прыярытэтнай з’яўляецца праграма “Памяць”. Асноўныя справы ў мінулым годзе былі прысвечаны 75­годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка­фашысцкіх захопнікаў, пад­рыхтоўцы да святкавання 75­годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Сумесна з органамі мясцовай улады працягваецца работа па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн, добраўпарадкаванню і рамонту помнікаў, пахаванняў загінуўшых воінаў, памятных мясцін, знакаў. Праводзіцца ўшанаванне ветэранаў вайны з нагоды дзяржаўных свят і асабістых юбілеяў. Раённая арганізацыя Беларускага фонду міру прымае ўдзел у арганізацыі і правядзенні патрыятычных мерапрыемстваў, акцый. Былі пералічаны сродкі на рэканструкцыю мемарыяла “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі”. 

З мэтай стварэння камфортных умоў у палаты для ветэранаў райбальніцы сумесна з раённай арганізацыяй РГА “Белая Русь” і іншымі ў межах абласной акцыі “Наша ўвага – ветэранам вайны і працы, інвалідам” набыты хала­дзільнікі, тэлевізары, іншае абсталяванне.

Падтрымка таленавітай моладзі – адзін з важных накірункаў работы. Як адзначыла Вольга Гаршкова, аказваючы садзеянне ў рэалізацыі гэтай праграмы, а таксама дзіцячых праграм, раённая арганізацыя Фонду міру разумее, што падрастаючае пакаленне – гэта будучыня нашай краіны.

Так, былі выдзелены сродкі для ўшанавання выпускнікоў устаноў адукацыі: выдатнікаў вучобы, пераможцаў алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў на раённым выпускным вечары, набыцця і ўручэння падарункаў пры падвядзенні вынікаў працоўнага семестра, умацаванне матэрыяльна­тэхнічнай базы ўзорнай студыі стылю і моды “Жамчужына” ЦДАДіМ г.Кіраўска і інш.

Традыцыйна праводзяцца мерапрыемствы ў межах Тыдню міру. Ушаноўваюцца сем’і, у якіх у Міжнародны дзень міру нарадзіліся дзеці. Летась у гэты дзень з’явілася на свет трое “Дзяцей міру”.

Падчас пасяджэння былі абмеркаваны іншыя пытанні работы, намечаны напрамкі дзейнасці на 2020 год у вырашэнні галоўнай мэты – умацавання міру, дружбы, згоды і ўзаемаразумення паміж народамі, выканання дабрачынных задач.Пералік добрых спраў можна працягваць, у тым ліку назваць удзел у дабрачыннай акцыі “Цуды на Раство”, міжрэгіянальным фестывалі “Калядныя сустрэчы сяброў”.

 Наталля ХАДАКОВА. Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024