На Кіраўшчыне рыхтуюцца да раённых “Дажынак”
Літаральна тыдзень застаецца да правядзення раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”, якое, як вядома, пройдзе сёлета ў Любонічах. У названым аграгарадку, а таксама ў райцэнтры і вёсках у любоніцкім накірунку загадзя распачалася падрыхтоўка да ўрачыстага мерапрыемства.
Пазаўчора мы пабывалі ў населеным пункце, дзе назіралі за праводзімымі работамі, а таксама сустрэліся са старшынёй Любоніцкага сельвыканкама Аленай Маславай і папрасілі расказаць аб падрыхтоўцы да “Дажынак”
— Работы ў Любонічах вядуцца шырокім фронтам. У запланаваныя мерапрыемствы ўваходзіць добраўпарадкаванне як грамадскіх, так і прыватных тэрыторый, рамонт і абнаўленне фасадаў адміністрацыйных будынкаў, аб’ектаў сацыяльнай сферы, выдаленне старых дрэў, рэкультывацыя і ўвядзенне ў севазварот пустуючых земляў і многае іншае.
Вядзецца замена драўляных канструкцый агароджы па ўсёй вул. Цэнтральнай аграгарадка. Дапамогу ў афарбоўцы агароджы аказваюць сельсавету практычна ўсе арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы раёна. Спонсарскую дапамогу ў набыцці фарбы аказала дапамогу прыватнае прадпрыемства “Алмак плюс”, Любоніцкае лясніцтва выдзяляе будаўнічыя матэрыялы для элементаў агароджы, неабходны транспарт.
Значныя работы вядуцца на вул.Полюснай, дзе даводзіцца да ладу русла ракі Любанка і добраўпарадкоўваецца прылягаючая да яго тэрыторыя. Шмат увагі гэтаму, а таксама іншым аб’ектам надзяляецца з боку ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, якой выпала ганаровае права прымаць раённыя “Дажынкі” на сваёй тэрыторыі.
Работнікі Кіраўскай ПМК-255 аказваюць дапамогу ў рамонце фасада храма святых бессярэбранікаў Касьмы і Даміана. На прылягаючай да храма тэрыторыі выдаляюцца таксама “аварыйныя” дрэвы.
Супрацоўнікі бальніцы сястрынскага догляду правялі значную работу па добраўпарадкавалі тэрыторыі брацкай магілы савецкіх воінаў і партыза
У цэнтры аграгарадка будзе ўладкаваны і добраўпарадкаваны сквер, зараз тут працуюць работнікі УКП “Жылкамгас”.
З кожным днём тэмпы работ павялічваюцца, і ўжо зусім хутка кіраўчане і госці раёна змогуць убачыць шмат аб’ектаў у абноўленым, прывабным абліччы, а таксама новыя. Так, у прыватнасці, яшчэ адной з візітных картак раёна павінна стаць “Крынічка” ў раёне в.Пацава Слабада. З’явілася нядаўна новая бетонная агароджа вакол селіцкіх могілак, добраўпарадкаваны цэнтральныя вуліцы Пацавай Слабады, Казуліч, Курганоў.
Праведзеныя работы, зразумела, накіраваны не толькі на ўрачыстае правядзенне раённых “Дажынак” і сустрэчу шматлікіх гасцей. Усё зробленае застанецца для саміх жыхароў населеных пунктаў і ўпрыгожыць куточкі нашай Кіраўшчыны.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.