Темы

На Кіраўшчыне — прыбаўленне!

На Кіраўшчыне — прыбаўленне!

Аист и дитя

Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у кастрычніку і лістападзе бягучага года ў нашым раёне нарадзілася 27 малышоў: моцная палова папоўнілася 17 хлопчыкамі, дзяўчынак з’явілася толькі 10.
У кастрычніку сімвал нованароджанага дзіцяці — бусляня — завітаў у 14 сем’яў нашага раёна.
Дачушка-першынец нарадзілася ў кіраўчанкі Юліі Куляўцовай.
У Юліі Макарскай з Кіраўска першым дзіцяці стаў сынок.
У кіраўчанак Ірыны Чыжонак, Алены Ушанковай, Іны Неруш, Ганны Феактыставай, Алены Скрыганавай з Добасны, Веры Белаглазавай з П.Слабады, Алесі Салабуцінай з Цейкавіч другімі дзецьмі ў сем’ях сталі сыночкі.
У Веранікі Пінчук з Мышкавіч нарадзілася другое дзіцяці-дзяўчынка.
У Анастасіі Шутавай з Дабрыцы, Іны Рагож­нікавай са Стаек нарадзілася па трэцім дзіцяці-хлопчыку.
У Яўгеніі Мальчык з Пархімкавіч нара­дзілася чацвёртае дзіця — сынок.
У лістападзе прыемная падзея — нараджэнне дзіцяці — адбылася ў 13 сем’ях раёна.
Упершыню сталі матулямі, нарадзіўшы хлопчыкаў, Юлія Сахноўская, Алена Шчэрбіч і Дар’я Верам’ёва з Кіраўска. Дачушкі-першынцы нарадзіліся ў Ангеліны Абушкевіч са Ст.Стаўпішчаў і Алены Русецкай з Кіраўска.
У Наталлі Атрошанка з Жыліч, Галіны Курлянчык з Паўлавіч, Ніны Таркан з Любоніч другімі дзецьмі ў сем’ях сталі сыночкі. У Тамары Каваленка і Алесі Харытонавай з Кіраўска нарадзілася па другім дзіцяці-дачушцы.
Сем’і кіраўчанак Любові Куцянковай, Анастасіі Слабодчыкавай і Таццяны Трухан сталі мнага­дзетнымі, дзякуючы нарадзіўшымся дачушкам. У Марыны Куляновіч з Добасны на свет з’явілася чацвёртае дзіця — дзяўчынка.
Віншуем усіх матуль і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость