Темы

На Кіраўшчыне вызначылі лепшых тэхнікаў-асемянатараў

На Кіраўшчыне вызначылі лепшых тэхнікаў-асемянатараў

На базе КСУП “Барчыцы-агра” прайшоў штогадовы раённы конкурс аператараў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы, арганізаваны ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама сумесна з ДУСВП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» і яго філіялам па Кіраўскім раёне.

Галоўнае прызначэнне конкурсу – павышэнне прафесійнага майстэрства і павелічэнне прэстыжу адной з самых запатрабаваных у жывёлагадоўчай галіне прафесій. Акрамя таго, лепшыя прадстаўнікі атрымліваюць павышэнне класнасці, што станоўча ўплывае на заробкі.

На малочнатаварных комплексах і фермах раёна працуе 24 тэхнікі-асемянатары, удзел у конкурсе прынялі 18. Ацэньвала веды і навыкі канкурсантаў кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі начальнік аддзела па ўзнаўленні ДУСВП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» Алена Маслак і начальнік біятэхналагічнага аддзела Марына Галафаст, начальнік філіяла ДУСВП «Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства» па Кіраўскім раёне Галіна Шкрабава.
Са словамі прывітання да ўдзельнікаў конкурсу звярнулася першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Антаніна Смятана. Яна адзначыла, што прафесія тэхніка па штучным асемяненні БРЖ – адна з самых важных у жывёлагадоўлі. Менавіта ад работы гэтых спецыялістаў залежыць будучы патэнцыял малочнага статка сельгаспрадпрыемства: вышэйшы выхад цялят, большыя надоі.

Па яе словах, у тых гаспадарках, дзе ёсць кваліфікаваныя, адданыя сваёй справе спецыялісты, як правіла, на высокім узроўні пастаўлена работа па ўзнаўленні статка. Там заўсёды ёсць паспяховыя расцёлы, высокая захаванасць маладняку, ёсць малако і мяса, а ў канчатковым выніку – стабільнае развіццё эканомікі гаспадаркі, дабрабыт працаўнікоў.

Конкурс складаўся з тэарэтычнай і практычнай частак. Майстэрства ўдзельнікаў члены камісіі ацэньвалі па некалькіх крытэрыях: правяралі веды тэхнікаў-асемянатараў па пытаннях правільнай арганізацыі іх працоўнага месца, падрыхтоўкі інструментаў да асемянення, адтайвання і вызначэння якасці семені пад мікраскопам, ацэньвалі правільнасць вядзення журналаў ацёлаў і іншай дакументацыі, а таксама навыкі асемянення буйной рагатай жывёлы. Браліся ў разлік і вынікі практычнай работы.

Варта адзначыць, што з кожным годам канкурсанты дэманструюць усё больш трывалыя і дасканалыя веды, практычныя навыкі. І, канешне ж, немалаважную ролю адыгрывае пэўны вопыт работы ў прафесіі.

І хаця строгае журы за любую памылку зніжала балы, агульныя вынікі ведаў, прадэманстраваныя тэхнікамі-асемянатарамі, аказаліся даволі высокімі.
Падвядзенне вынікаў праходзіла ўрачыста. Алена Маслак адзначыла добрую падрыхтоўку і навыкі канкурсантаў і падкрэсліла, што ў гэтай прафесіі павінны быць людзі, адданыя ёй цалкам, якія разумеюць усю важнасць свайго ўкладу ў справу развіцця жывёлагадоўлі.
Па выніках конкурсу – па колькасці набраных балаў за правільныя адказы па тэорыі, дэманстрацыю практычных навыкаў і вынікі работы за мінулы год пераможцай прызнана Таццяна Шчэрбіч з СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”, другое месца ў Васіля Фядотава з КСУП “Барчыцы-агра”, трэцяе – у Віталя Бяляўскага з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Дарэчы, Таццяна Шчэрбіч і Васіль Фядотаў на працягу апошніх гадоў у гэтым конкурсе заўсёды ўваходзяць у тройку лідараў, гэта сведчыць аб адказнасці і стараннасці спецыялістаў, трывалых ведах і адданасці сваёй справе.

Антаніна Смятана павіншавала пераможцаў з добрымі вынікамі і ўручыла ім каштоўныя падарункі.
Усім удзельнікам конкурсу таксама былі ўручаны падарункі ад раённага аграпрамысловага саюза БелАПС, райкама прафсаюза работнікаў АПК, ад перапрацоўчых прадпрыемстваў Магілёўшчыны, з якімі супрацоўнічаюць сельгасарганізацыі раёна.

Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость